*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з выдатным выступленнем на II Міжнародным конкурсе акардэаністаў імя Альгірдаса Лачэрэса (Algirdo Ločerio), які адбыўся 4 мая ў г. Біржай (Літва):
Ганна Сайкоўская (выкладчык У.П.Кукаловіч) – Гран-пры!
Дзіяна Помаз (выкладчык У.П.Кукаловіч) – I месца!
Аркадзій Ракуць, Дар’я Шпак (выкладчык Н.У.Кукаловіч) – II месца!
Выкладчыкі У.П.Кукаловіч і Н.У.Кукаловіч адзначаны падзякай журы конкурсу.
Асноўным арганізатарам конкурсу з’яўляецца музычная школа імя Владаса Якубеніса (Vlado Jakubėno) ў г. Біржай (Літва).
Конкурс праводзіцца ў Біржайскім замку. Сярод удзельнікаў конкурсу – навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, гімназій, каледжаў Літвы і замежных краін. Конкурс праводзіцца ў сольнай і ансамблевай намінацыях. Удзельнікі падзяляюцца па ўзроставых катэгорыях. У сольнай намінацыі – 5 узроставых катэгорый. Навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў катэгорыі А–4 (да 19 гадоў). Праграмныя патрабаванні для салістаў: выкананне двух кантрастных па стылю твораў, адно з якіх, – эпохі барока ці класіцызму (для ансамбляў мяркуецца свабодны выбар праграмы). Працягласць выступлення ўдзельнікаў катэгорыі А–4 – да 15 хвілін уключна. Выступленні канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы з прадстаўнікоў 5 краін (Літва, Латвія, Эстонія, Беларусь, Польшча) на чале з прафесарам Рычардасам Свяцкевічюсам (Ričardas Sviackevičius, г. Вільнюс, Літва). У катэгорыі А–4 выступалі 12 удзельнікаў. З прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа спаборнічалі канкурсанты з Літвы і Польшчы.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^