*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнку 2 курса Маргарыту Харчанка з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата II ступені) на Міжнародным конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Вясновы зарапад”, які адбыўся 2 чэрвеня ў г. Івацэвічы. Маргарыта Харчанка выступала ў намінацыі “Інструментальны жанр. Народныя інструменты. Сола” узроставай катэгорыі 16-20 гадоў. Выкладчык па класе спецыяльнага інструмента (цымбалы) Г.М.Рукшта ўзнагароджана дыпломам за высокія дасягненні, майстэрства ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва. Канцэртмайстар Г.Р.Лойша - дыпломам за ўклад у развіццё музычнага мастацтва, высокі прафесіяналізм і творчы падыход да работы. Падзяка таксама накіравана дырэктару каледжа А.М.Саладухіну за падтрымку талентаў, клопат аб юным пакаленні і фарміраванне культурнага і маральнага развіцця асобы.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ТАА Творчы фонд “НІКА” пры падтрымцы Цюменскай абласной думы і Дэпартамента па грамадскіх сувязях, камунікацыях і маладзёжнай палітыцы Цюменскай вобласці. У конкурсе могуць прыняць удзел салісты і творчыя калектывы (прафесійныя і аматарскія), выхаванцы дашкольных устаноў, навучэнцы і выкладчыкі агульнаадукацыйных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі (узрост не абмежаваны).
Конкурс праводзіцца па 5 жанрах: вакальны жанр, інструментальны жанр, мастацкае чытанне і аўтарскія вершы, тэатр, харэаграфія. Кожны з іх мае багатую ўнутраную дыферэнцыяцыю. Так, інструментальны жанр прадстаўлены 11 намінацыямі: класічныя інструменты (фартэпіяна, струнна-смычковыя, духавыя, ударныя), электронныя інструменты, народныя інструменты (гітара, баян, акардэон, гармоніка і інш.), нацыянальныя інструменты, “Юный канцэртмайстар”, “Кампазітар-выканаўца”, “Джазавае фартэпіяна”, “Агульная фартэпіяна”, “Настаўнік і вучань”, камерныя ансамблі, аркестры.
Удзельнікі падзяляюцца на 7 узроставых катэгорый: да 9, 10-12, 13-15, 16-20, 21-25 гадоў, ад 26 гадоў і болей, змешаная група.
Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі павінны выканаць 2 рознахарактарныя творы або 2 часті буйной формы (можна ўрывак з буйной формы або п’есы). Працягласць гучання конкурснай праграмы: для катэгорыі да 9 гадоў – 5 хвілін; 10-12,13-15 гадоў – да 7 хвілін; 16-20, 21-25, ад 26 гадоў і болей – да 10, для ансамбляў і аркестраў – да 15 хвілін.
Для работы ў складзе журы конкурсу запрашаюцца аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне культуры і мастацтва Расіі і Беларусі, выкладчыкі вядучых устаноў прафесійнай адукацыі.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^