*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Эвеліну Бокій (выкладчык І.А.Хмарская, канцэртмайстар К.М.Міхайлава) з паспяховым выступленнем (дыплом і званне дыпламанта) на VII Вялікім Міжнародным конкурсе сярод музыкантаў па відэазапісах GRAND MUSIC ART, які праходзіў з 1 па 11 ліпеня!
Конкурс праводзіцца ў 1 тур, па 8-мі спецыяльнасцях (вакал (акадэмічны, эстрадны, народны), фартэпіяна, народныя инстурменты, духавыя і ўдарныя інструменты, струнна-смычковыя інструменты, класічная гітара, кампазіцыя, музыказнаўства), 4-х намінацыях (салісты, ансамблі, ансамблі “педагог-навучэнец”, аркестры), 6-ці ўзроставых групах (да 9-ці (A), 10-12 (B), 13-15 (C), 16-18 (D) гадоў, навучэнцы музычных вучылішчаў і каледжаў (E), без узроставых абмежаванняў, у тым ліку студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі (F)). Патрабаванні да конкурснай праграмы: выкананне рознахарактарных твораў (не перавышаючы 3-х) агульнай працягласцю гучання не больш за 15 хвілін. Канкурсанты ўзнагароджваюцца Гран-пры (адно ў кожнай намінацыі), дыпломамі лаўрэатаў I (не дзеліцца), II, III ступені. Удзельнікі, якія занялі IV і V месца, ўзнагароджваюцца дыпломам дыпламанта. Кожнаму выкладчыку і канцэртмайстару, чый навучэнец заняў прызавое месца або атрымаў дыплом, уручаецца падзяка за падрыхтоўку лаўрэата/дыпламанта.
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы ДБАУДАД г. Масквы “Дзіцячая музычная школа імя А.К.Лядава”.
Эвеліна Бокій выступала па спецыяльнасці “Струнна-смычковыя інструменты” (віяланчэль), у намінацыі “Салісты”, узроставай групе “Е” (навучэнцы музычных вучылішч і каледжаў).
Выступленні ўдзельнікаў па спецыяльнасці “Струнна-смычковыя інструменты” ў намінацыі “Салісты” ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе:
Аляксандр Трасцянскі (старшыня журы) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, заслужаны артыст Расіі, прафесар Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага;
Алена Рольбіна – загадчыца кафедры скрыпкі Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.Г.Жыганава, заслужаная артыстка Рэспублікі Татарстан;
Вольга Галачкіна – заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, дацэнт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области