*
 

Першаму настаўніку!

Першаму настаўніку!


30 верасня ў 18.00 ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбудзецца канцэрт, прысвечаны 70-годдзю Гільдзюка Віктара Мікалаевіча.
В.М.Гільдзюк стварыў адну з лепшых скрыпічных школ у рэспубліцы. 45 год ён працаваў выкладчыкам Гродзенскага музычнага вучылішча (цяпер каледжа), настаўнікам Дзіцячай музычнай школы № 1 імя Ю.У.Семянякі. Ягоныя навучэнцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, многія паступілі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі культуры і мастацтва, пасля заканчэння якіх паспяхова працуюць у навучальных установах, а таксама вядомых творчых калектывах краіны і за яе межамі.
У канцэрце 30 верасня ў гонар першага настаўніка будуць іграць адны з лепшых яго вучняў - Любоў і Надзея Саладухіны.
Л.Саладухіна пасля заканчэння вучобы ў класе Гільдзюка В.М. з адзнакай скончыла Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2007), Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага (2012), асістэнтуру-стажыроўку Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (2014), лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У цяперашні момант Л.Саладухіна - артыстка Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы Расіі (г.Масква).
Н.Саладухіна таксама вучылася ў класе Гільдзюка В.М. у ДМШ № 1 імя Ю.У.Семянякі і ДМШ педагагічнай практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы. З адзнакай скончыла Акадэмічны музычны каледж пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (2016), лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, студэнтка IV курса Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага.
У канцэрце прымаюць удзел Алена Лябецкая (фартэпіяна) і камерны аркестр каледжа (мастацкі кіраўнік Ірына Хмарская). Вядучыя канцэрта, таксама вучні В.М.Гільдзюка, - Рэната Серафіновіч і Інэса Сазон.
31 кастрычніка 2014 года прайшоў падобны канцэрт у гонар 65-годдзя В.М.Гільдзюка: Канцэрт - віншаванне!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области