*
 

Канцэрт Паўла Кухты!

Канцэрт Паўла Кухты!


25 верасня ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся канцэрт саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі, гітарыста Паўла Кухты.
Павел Кухта нарадзіўся ў Гродна, скончыў філіял Гродзенскай ДМШ № 1 (клас І.С.Крывіцкай і С.У.Шымбарэвіча), Гродзенскае музычнае вучылішча (клас У.І.Захарава), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас дацэнта Я.М. Грыдзюшка) і магістратуру акадэміі. На сённяшні дзень Павел Кухта - адзін з самых тытулаваных беларускіх выканаўцаў на класічнай гітары. Лаўрэат прэстыжных міжнародных творчых спаборніцтваў, тройчы лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Павел Кухта вядзе актыўную канцэртную дзейнасць па ўсім свеце, запрашаецца ў якасці члена журы конкурсаў і фестываляў, дае майстар-класы. Але на сваю малую Радзіму Павел прыязджае рэгулярна і з задавальненнем, бо менавіта тут ён атрымаў пуцёўку ў жыццё, тут зрабіў першыя крокі ў музыцы, якія дазволілі яму стаць без сумнення выдатным музыкантам. Тут жывуць ягоныя бацькі, дарэчы, з маці ён сустрэўся толькі на канцэрце ... Такія суровыя законы жыцця гастралюючага артыста.
Гарадзенскія аматары гітары цёпла віталі свайго знакамітага земляка, а ён у сваю чаргу падарыў ім цудоўны канцэрт! Не абышлося, канечне, і без «бісоўкі», якая была вельмі сімвалічная. Павел Кухта бліскуча выканаў Фугетту свайго настаўніка У.І.Захарава.

Канцэрт Паўла Кухты!

Канцэрт Паўла Кухты!

Канцэрт Паўла Кухты!

Канцэрт Паўла Кухты!

Канцэрт Паўла Кухты!

Канцэрт Паўла Кухты!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области