*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнку Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Карась Яну (выкладчык М.М.Петухова) з паспяховым выступленнем (дыплом III ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал”, узроставая група 5-6 гадоў) на творчым Фестывалі-конкурсе дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “DIAMONDS”, які адбыўся 2 лістапада ў г. Гродна.
Фестываль праводзіўся па двух жанравых напрамках: вакал (народны, акадэмічны, эстрадны) і харэаграфія.
У жанры “Вакал” (салісты, дуэты, ансамблі) конкурс меў шэраг намінацый: эстрадная песня на рускай мове; эстрадная песня на замежнай мове (сусветны хіт); джазавы вакал; рэтра-песня; песня з кінафільма (мультфільма); акцёрская песня; народны вакал; нацыянальная эстрада (выкананне песні на любой нацыянальнай мове з выкарыстаннем характэрнага нацыянальнага каларыту); акадэмічны вакал; майстар і вучань (выкананне песні вучнем разам з педагогам).
Для салістаў і дуэтаў конкурс праходзіў па наступных узроставых групах: 5-6; 7-8; 9-10; 11-12; 13-15; 16-18; 19 гадоў і старэй. У кожнай намінацыі выконвался адзін твор працягласцю да 6 хвілін. Конкурсныя выступленні праводзіліся з выкарыстаннем фанаграм “мінус” ці “жывога” акампанементу. Для працы ў складзе журы былі запрошаны прадстаўнікі шоу-бізнесу, прафесійныя вакалісты, кампазітары, рэжысёры, харэографы, вопытныя педагогі і мастацтвазнаўцы.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области