*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Мандрыка Іллю (выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (удастоены звання лаўрэата, дыплом III ступені) на II адкрытым гарадскім конкурсе для дзяцей і моладзі джазавай і эстраднай музыкі “GRODNO YOUNG JAZZ – 2019” , які адбыўся 12-13 лістапада!
Арганізатарамі конкурсу з’яўляецца дзяржаўная ўстанова “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры” пры фінансавай падтрымцы Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і вядомы гарадзенскі джазмэн Аляксандр Краўчук.
Конкурс праводзіўся ў 3 туры. Адборачны прайшоў ва ўстановах адукайцыі. Другі і трэці (заключны) туры адбыліся на сцэне філіяла № 1 “Канцэртная зала” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. Удзельнікі конкурсу: навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Творчае спаборніцтва праводзіцца па 6-ці намінацыях: “Саліст вакаліст”, “Вакальны ансамбль”, “Вакальна-інструментальны ансамбль”, “Саліст інструменталіст”, “Дуэты / трыа”, “Інструментальны ансамбль” (склад ад 4-х чалавек). Канкурсанты падзяляюцца па 3-х узроставых катэгорыях: малодшая група – з 6-ці да 11-ці гадоў уключна, старэйшая група – з 12-ці да 16-ці гадоў уключна, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У гэтым годзе за галоўныя прызы ў трох узроставых катэгорыях змагаліся 55 удзельнікаў (індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы).
Праграмы выступленняў канкурсантаў павінны былі змяшчаць: джазавую класіку (блюз, свінг, джазавы стандарт); творы сучасных джазавых кампазітараў і беларускіх аўтараў; уласныя сачыненні і аранжыроўкі; джазавыя распрацоўкі фальклору.
Ілля Мандрык выступаў у намінацыі “Саліст інструменталіст”, 3-яй узроставай катэгорыі. Па ўмовах конкурсу, неабходна было выканаць па адной джазавай кампазіцыі ў першы і другі дзень конкурсу, розных па стылю.
Конкурсная праграма Іллі Мандрыка:
1. Benny Goodman “Stompin' at the Savoy”
(Бенні Гудман “Танцы ў Савоі”).
2. Uno Naissoo “Your eyes”.
(Уна Найссоо “Твае вочы”).
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы ў складзе:
Краўчук Аляксандр Леанідавіч (старшыня журы) – артыст дзяржаўнай установы “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”, вядомы саксафаніст, джазмэн, кампазітар, аўтар музычных праектаў, лаўрэат міжнародных джазавых фестываляў, член Беларускага саюза музычных дзеячаў;
Сонец Сяргей Антонавіч – выкладчык цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)” установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, кіраўнік эстраднага аркестра “ArtCollegeBand”, арганізатар музычнага праекта “Саксафоніяна”, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абластнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” па намінацыі “Выкладчык года” (2016 г.);
Амельчанка Юлія Леанідаўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна”, мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага эстрадна-сімфанічнага аркестра “Nota Band”, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абластнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” па намінацыі “Мастацкі кіраўнік народнага (заслужанага) аматарскага калектыву года” (2017 г.);
Брынкевіч Дзяніс Валер’евіч – выкладчык цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)” установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, артыст эстрадна-сімфанічнага аркестра дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная філармонія”, вядомы гітарыст;
Клімовіч Наталля Іванаўна – выкладчык цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (спевы)” установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, заснавальнік і кіраўнік студыі “Голас”, эстрадна-джазавая спявачка.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области