*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнку Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Сырамаха Анастасію (выкладчык М.М.Петухова, канцэртмайстар С.М.Сырамаха) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені) на I Міжнародным фестывалі мастацтваў Gomel Fest 2019, які адбыўся 14-16 лістапада ў г. Гомелі!
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца дзяржаўная ўстанова “Гарадскі цэнтр культуры” і індывідуальны прадпрымальнік Лаўрыновіч Юлія Віктараўна. Фестываль праходзіў пры падтрымцы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і адбыўся на базе Гарадскога цэнтра культуры і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 г. Гомеля імя П.І.Чайкоўскага.
Узрост удзельнікаў ад 3 гадоў. Конкурс праводзіўся па 5-ці намінацыях: вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная, выяўленчая творчасць. Для кожнай намінацыі быў прадугледжаны шэраг раздзелаў, удзельнікі падзяляліся па ўзроставых групах.
Фестываль сабраў каля 2000 удзельнікаў з 6-ці краін, пераважна прадстаўнікоў падрастаючага пакалення, але не толькі. У рамках творчага форуму было прадстаўлена 50 танцавальных нумароў розных жанраў, больш за 60 інструментальных твораў, звыш 30 тэатральных пастановак і выступленняў майстроў мастацкага слова, 35 работ юных мастакоў і 200 вакальных кампазіцый.
Анастасія Сырамаха выступала ў намінацыі “Вакальнае творчасць”, раздзеле “Акадэмічны вакал”, узроставай групе 3-5 гадоў. Удзельнікі дадзенай намінацыі дэманстравалі сваё майстэрства па 4-х раздзелах (сола, дуэт, ансамбль, хор) і 6-ці жанравых відах (акадэмічны, народны, эстрадны, джазавы вакал, патрыятычная, аўтарская песня), падзяляліся па шэрагу узроставых груп. Згодна з умовамі конкурсу, удзельнікі намінацыі “Вакальнае творчасць” выконвалі адзін твор працягласцю да 5-ці хвілін у суправаджэнні фанаграмы (–1), a’capella, фартэпіяна, баяна, акардэона або ў суправаджэнні іншага музычнага інструмента.
Анастасія Сырамаха выканала “Песеньку пра галосныя” Л.Абеляна.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы ў складзе:
Наталля Каліненка (г. Цвер, Расія, старшыня журы) – выкладчык Цвярскога каледжа культуры імя М.А.Львова, лаўрэат і ўладальнік Гран-пры ўсерасійскіх і міжнародных конкурсаў, мастацкі кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Крылы” і арт-групы “Мелодыя”;
Родзіка Рашэору (г. Кішынёў, Малдова) – прафесар Бухарэсцкай музычнай акадэміі, скрыпачка і вакалістка, доктар навук, член журы міжнародных конкурсаў;
Надзея Мікуліч (г. Мінск, Беларусь) – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, спявачка, кампазітар.

Віншуем!

Віншуем!


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области