*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем выкладчыка цыклавой камісіі дырыжыравання (народны хор) Сырамаха Святлану Мікалаеўну з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені за твор на вершы Станіслава Валадзько “Купальская ночка”) на II Адкрытым конкурсе харавых кампазітараў імя У.Тэраўскага (г. Мінск)! II тур конкурсу ў форме адкрытага праслухоўвання твораў фіналістаў праходзіў 18 снежня ў бібліятэцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Урачыстае закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося 21 снежня ў канцэртнай зале “Верхні горад”. Прагучалі 12 твораў 11 кампазітараў розных узростаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У конкурсе прынялі ўдзел кампазітары-прафесіяналы і пачынаючыя аўтары, выкладчыкі ўстаноў адукацыі сферы культуры і студэнты кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўстанова адукацыі “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” і грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кампазітараў”. Конкурс праводзіцца кожныя 2 гады па намінацыях: апрацоўка беларускай народнай песні ці аўтарскі твор на вершы беларускіх паэтаў для дзіцячага, жаночага ці змешанага хору. Складаецца з двух тураў: 1 тур – адбор журы твораў па дасланых заяўках; 2 тур – адкрытае праслухоўванне выбраных твораў у выкананні харавых калектываў г. Мінска. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ўсе жадаючыя без прафесійных і ўзроставых абмежаванняў. На конкурс прадстаўляюцца творы, якія не гучалі ў канцэртным выкананні. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца сачыненні ўжо апублікаваныя або раней удастоеныя прэмій на розных кампазітарскіх конкурсах, а таксама сачыненні, аўтарскія правы на якія былі перададзены трэцім асобам.
На конкурс можа быць прадстаўлена не больш 2-х твораў у кожнай намінацыі, як а capella, так і ў суправаджэнні аднаго або некалькіх інструментаў. Працягласць кожнага твора не больш за 5 хвілін.
С.М.Сырамаха стала лаўрэатам конкурсу ў намінацыі “Апрацоўка беларускай народнай песні ці аўтарскі твор на вершы беларускіх паэтаў для змешанага хору”. На конкурс былі прадстаўлены 2 творы: “Купальская ночка” на сл. С.Валадзько і “Брэсцкая крэпасць” на сл. К.Дрынеўскай.
У склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя кампазітары і харавыя дырыжоры Беларусі.
Старшыня журы – Атрашкевіч Алена Віктараўна, кампазітар, старшыня Беларускага саюза кампазітараў, член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, старшыня цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (спевы)” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, уладальнік медаля Францыска Скарыны.
Члены журы:
Бадзяка Інэса Міхайлаўна – загадчык кафедры харавога дырыжыравання, мастацкі кіраўнік студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшыня Беларускай асацыяцыі харавых дырыжораў, дацэнт;
Хадоска Алег Ігаравіч – кампазітар, член Беларускага саюза кампазітараў, дацэнт кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь;
Лыбін Дзмітрый Вітальевіч – кампазітар, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў, старшыня Беларускага таварыства сучаснай музыкі, віцэ-старшыня Беларуска-Расійскай асацыяцыі сучаснай музыкі;
Бугасаў Сяргей Іванавіч – кампазітар, член Беларускага саюза кампазітараў, выкладчык цыклавой камісіі “Харавое дырыжыраванне” Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
Саўрыцкі Андрэй Раманавіч – кампазітар, аранжыроўшчык, дырыжор заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, дацэнт кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
Снітко Аляксей Іванавіч – дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П.Александроўскай, мастацкі кіраўнік узорнага хору “Тоніка”, канцэртнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, харавога ансамбля сучаснай музыкі пры Беларускім саюзе кампазітараў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі харавых дырыжораў.
Шэсць харавых калектываў г. Мінска і Мінскай вобласці выканалі сачыненні канкурсантаў – удзельнікаў 2-га тура:
“Мы – дырыжоры” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 4 г. Мінска (мастацкі кіраўнік Алена Барабіцкая, канцэртмайстар Ірына Патаповіч);
дзіцячы навучальны хор “Клавішы” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 13 г. Мінска (мастацкі кіраўнік Алёна Грозава, канцэртмайстар Ганна Мкртчан);
маладзёжны хор “Brevis” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Ларын);
жаночы хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік Інэса Бадзяка, хормайстар Ганна Арлукевіч);
народная харавая капэла Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Універсітэта (мастацкі кіраўнік Алена Клімава);
“Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Музычная капэла “Санорус” Мінскай вобласці” (галоўны дырыжор Марына Траццякова, хормайстар Вольга Пятрова).

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области