*
 

Майстар-клас Зоі Неўгадоўска!

6 лютага ў малой зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся майстар-клас вядомай скрыпачкі, прафесара Вышэйшай школы музыкі “Hanns Eisler” (г. Берлін, Германія), лаўрэата міжнародных конкурсаў Зоі Неўгадоўска. Гэта ўжо яе другі майстар-клас у каледжы. Першы адбыўся ў лютым 2016 года. Слухачамі майстар-класа сталі выкладчыкі і навучэнцы напрамку спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)”. У ходзе майстар-класа атрымалі асвятленне найважнейшыя пытанні методыкі навучання ігры на скрыпцы, актуальныя тэндэнцыі сучаснага скрыпічнага выканальніцтва. Методыка-тэарэтычныя палажэнні, рэкамендацыі дэманстраваліся ў ходзе работы над часткамі “Лур” і “Гавот” з Партыты № 3 для скрыпкі сола І.С.Баха з навучэнцам 4 курса Уладзімірам Назаравым (выкладчык, старшыня цыклавой камісіі струнных смычковых інструментаў – Р.І.Серафіновіч). Быў разгледжаны шэраг базісных аспектаў – якасць гуказдабыцця, мастацтва змен пазіцый, пытанні голасавядзення, інтанавання, артыкуляцыі і многія іншыя. Акцэнтная ўвага надавалася аналізу жанравай асновы Партыты № 3 для скрыпкі сола І.С.Баха, асаблівасцям выканання твораў стылю барока, аналізу інтэрпрэтацыі Партыт і санат для скрыпкі сола І.С.Баха нямецкімі выканаўцамі і музыкантамі постсавецкай прасторы.
Напярэдадні адбыўся майстар-клас З.Неўгадоўска для настаўнікаў па класе скрыпкі пачатковага звяна музычнай адукацыі – у Гродзенскай дзіцячай школе мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза. А ўвечары гродзенцаў узрушыў высокай выканальніцкай культурай і глыбінёй інтэрпрэтацыі шэдэўраў сусветнай музычнай класікі канцэрт у Лютэранскай кірхе святога Яна г. Гродна “Музычнае падарожжа па Еўропе”, у рамках якога Зоя Неўгадоўска ў чарговы раз выступіла сумесна з таленавітым, актыўна канцэртуючым ў краіне і за мяжой беларускім піяністам, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксеем Пятровым.У канцэрце таксама прыняў удзел сын скрыпачкі – Якаб Шыкэданс (арган).

Майстар-клас Зоі Неўгадоўска!

Майстар-клас Зоі Неўгадоўска!

Майстар-клас Зоі Неўгадоўска!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области