*
 

Віншуем!

Віншуем ансамбль гітарыстаў у складзе Анастасіі Засім і Ангеліны Сяліцкай (выкладчык У.І.Захараў) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені) на I адкрытым рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на класічнай гітары “Гітарны Алімп – 2020”, які адбыўся 9 лютага ў г. Ліда!
Конкурс праводзіўся аддзелам культуры Лідскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай установай адукацыі “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” па 2-х намінацыях: “саліст”, “ансамбль”.
У ім узялі ўдзел навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ (гімназій, ліцэяў), іншых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў на дзень правядзення.
Для ўдзельнікаў ва ўсіх намінацыях былі вызначаны наступныя ўзроставыя групы: А – да 10; В – да 12; С – да 14; D – да 17 гадоў уключна. Для ўдзельнікаў ў намінацыі “ансамбль” узроставая група вызначалась па большай колькасці ўдзельнікаў аднаго ўзросту.
Анастасія Засім і Ангеліна Сяліцкая выступалі ў намінацыі “ансамбль”, самай старэйшай узроставай групе (D).
Праграмныя патрабаванні ва ўсіх узроставых групах намінацыі “ансамбль”: свабодная праграма, якая ўключае 2 рознахарактарных твора (віталася выкананне твора беларускага кампазітара), працягласць выступлення – не больш за 10 хвілін.
Конкурсная праграма дуэта гітарыстаў у складзе Анастасіі Засім і Ангеліны Сяліцкай:
1. Ф.Дурантэ. Гальярда d-moll.
2. В.Жывалеўскі. Легкія варыяцыі на тэму беларускай народнай песні “Пастушок”.
Выступленні канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя ў рэспубліцы выкладчыкі і выканаўцы-гітарысты.
Захараў Уладзімір Іванавіч – выкладчык установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, магістр мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, старшыня;
Дубовік Віталій Ігаравіч
– старшыня цыклавой камісіі “Інструменты народнага аркестра (струнныя)” установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі”, магістр мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
Цвірко Аляксей Аляксандравіч – выкладчык установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі”.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области