*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Дзяніса Жалтова (выкладчык У.І.Захараў) з паспяховым выступленнем (дыплом і званне дыпламанта II ступені) на I Міжнародным конкурсе выканаўцаў на гітары “Сеньярыта гітара”, які адбыўся 8 – 9 лютага ў г. Магілёве!
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 3 імя М.М.Салдатава” пры падтрымцы ўпраўлення культуры Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава”.
У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ з эстэтычным ухілам, музычных студый, устаноў дадатковай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах клубных устаноў культуры.
Конкурс адбыўся на базе Магілёўскай ДШМ № 3 імя М.М.Салдатава.
Праводзіўся ў наступных намінацыях: “выканаўцы-салісты”; “ансамблі” (аднастайныя; змешаныя, якія ўключаюць гітары); “настаўнік і вучань”; “аркестры гітар”.
Канкурсанты ва ўсіх намінацыях былі дыферэнцыраваны па ўзроставых катэгорыях.
Так, у намінацыі “выканаўцы-салісты” ўдзельнікі дзяліліся па 5-ці ўзроставых катэгорыях: група А – 5-8 гадоў; група B – 9-10 гадоў; група C – 11-12 гадоў; група D – 13-15 гадоў; група E – 16+.
Дзяніс Жалтоў выступаў у намінацыі “выканаўцы-салісты”, узроставай катэгорыі “D” (удзельнікі 13-15 гадоў).
Праграмныя патрабаванні ў намінацыі “выканаўцы-салісты”, узроставай катэгорыі D: выкананне на памяць 2-х рознахарактарных твораў агульнай працягласцю гучання да 15 хвілін.
Конкурсная праграма Дзяніса Жалтова:
Ф.Каруллі. Саната A-dur: 1. Largo; 2. Rondo.
Э.Вілла-Лобас. Прэлюдыя № 1.
Выступленні канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы:
Ганееў Віталь Рінатавіч (г. Саратаў, Расія) – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Расійскай акадэміі прыродазнаўства, заслужаны работнік навукі і адукацыі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, старшыня;
Шошын Ігар Канстанцінавіч (г. Гомель, Беларусь) – арт-дырэктар фестывалю-конкурсу “Рэнесанс гітары”, прадзюсар і арт-рэдактар часопіса “Беларуская гітара”, кампазітар, аранжыроўшчык, педагог, артыст Гомельскай абласной філармоніі;
Капянкоў Алег Аляксандравіч (г. Мінск, Беларусь) – гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык, вядучы канцэртаў, радыёпраграм, старшыня клуба гітарыстаў Беларусі, журналіст, педагог, прадзюсар.
У рамках I Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на гітары “Сеньярыта гітара” прайшлі лекцыі-канцэрты і майстар-класы членаў журы і гасцей конкурсу – вядомых гітарыстаў сучаснасці.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области