*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў на духавых інструментах “WIND STARS 2020”, які адбыўся 27 – 29 лютага ў г. Марупе (Латвія):
Ілья Мандрык (саксафон, 1 курс, выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) – I месца ў групе ВI (навучэнцы 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры);
Канстанцін Каскевіч (саксафон, 1 курс, выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) – II месца ў групе ВI;
Роберт Шведко (трамбон, 3 курс, выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.У.Латышава) – II месца ў групе ВII (навучэнцы 3-4 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры)!
Арганізатарам конкурсу “WIND STARS 2020” выступіла Марупская музычная і мастацкая школа ў супрацоўніцтве з Міжнароднай асацыяцыяй музычных школ “CON ANIMA”. Конкурс праводзіўся на базе школы ў азнаменаванне 20-годдзя з пачатку яе функцыянавання.
Марупе – населены пункт у цэнтральнай частцы Латвіі, размешчаны ў Марупскім краі, на самай мяжы з горадам Рыгай (да 1 ліпеня 2009 года ўваходзіў у склад Рыжскага раёна). З’яўляецца цэнтрам Марупскага краю.
Удзельнікамі конкурсу сталі навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі па класах духавых інструментаў, якія падзяляліся на ўзроставыя групы і падгрупы (флейта, габой, кларнет, саксафон, фагот, труба, трамбон, барытон, валторна, туба).
Канкурсанты з дзіцячых школ мастацтваў дзяліліся на 3 ўзроставыя групы: АI (1 клас), AII (2-4 клас), AIII (5-7 клас).
Канкурсанты з устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі – на 2 ўзроставыя групы: BI (1-2 курс), BII (3-4 курс).
Праграмныя патрабаванні: выкананне на памяць двух рознахарактарных твораў (віртуознага і кантылены) пэўнай працягласці гучання (у групе BI – да 15 хвілін, у групе BII – да 20 хвілін).
Конкурсныя праграмы:
Ілья Мандрык
1. У.Найссоо. “Твае вочы” (Uno Naissoo. “Your Eyes”).
2. Д.Мійо. “Бразільскі танец” (Darius Milhaud. “Brasileira”).
Канстанцін Каскевіч
1. Э.Бозза. “Арыя” (Eugene Bozza. “Aria”).
2. Ж.Б.Сінгэле. “Канцэрціна”, сач. 78 (J.B.Singelée. “Concertino”, ор. 78).
Роберт Шведко
1. Э.Заксэ. “Канцэрціна” для трамбона і фартэпіяна.
2. Г.Ф.Гендель. Арыя Ксеркса з оперы “Ксеркс”.
Удзельнікаў ацэньвалі асобна па групах, па 25-бальнай сістэме адзнак.
Па выніках (па сярэднім бале) журы ўручыла дыпломы і падзякі за ўдзел у кожнай узроставай групе і ў кожнай падгрупе інструментаў: дыплом I ступені – 23-25 балаў; дыплом II ступені – 20-22,99 балаў; дыплом III ступені – 18-19,99 балаў; дыплом за ўдзел – 17-17,99 балаў.
Па рашэнні журы Гран-Пры ўручалася ў кожнай узроставай групе.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел каля 700 удзельнікаў з 12 краін.
У групах ВI і BII было прадстаўлена 27 і 23 удзельніка, адпаведна, з устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі 7 краін – Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы.
Выступленнні ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы.
Склад міжнароднага журы з прадстаўнікоў 4-х краін групы ВI, дзе выступалі навучэнцы 1-2 курсаў музычных каледжаў, каледжаў-мастацтваў, гімназій-каледжаў:
Уладзімір Зубіцкі (Украіна-Італія), Юрый Здрогаў (Расія), прафесар Міхаіл Шарабарын (Расія), Кшыштаф Віткоўскі (Krzysztof Witkowski / Польшча), Юваль Каўфман (Yuval Kaufman / Ізраіль), прафесар Міраслаў Кардоўскі (Miroslaw Kordowski / Польшча).
Склад міжнароднага журы з прадстаўнікоў 6-ці краін групы ВII, дзе выступалі навучэнцы 3-4 курсаў:
Армэн Асланян (Armen Aslanyan / Ізраіль), прафесар Зоран Ракіч (Zoran Rakić; / Боснія і Герцагавіна), Уладзімір Школьны (Vladimir Shkolnyj / Літва), прафесар Ааво Отс (Aavo Ots / Эстонія), Раман Бельскі (Беларусь), Мацей Козуб (Matej Kozub / Славакія).

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.