*
 

Канцэрт беларускай і польскай музыкі

30 мая ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся канцэрт камернага аркестра каледжа пад кіраўніцтвам Міхала Крэнжлеўскага (Польшча). У якасці салістаў выступілі Надзея Саладухіна (скрыпка), Кшыштаф Бабжэцкі (барытон, Польшча) і Кірыл Кедук (фартэпіяна). Гучалі творы беларускіх і польскіх кампазітараў: М.Радзівіла, В.Войціка, Р.Твардоўскага, Я.Глебава, В.Кіляра, Л.Абеліёвіча, Т.Бэрда, Г.Веняўскага, Дз.Лойкі, Г.Гурэцкага.


Канцэрт беларускай і польскай музыкі


Камерны аркестр
Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа створаны ў 1969 годзе, з пачатку існавання каледжа (у той час вучылішча). На працягу сваей творчай біяграфіі камерны аркестр заўсёды іграў значную ролю ў музычным жыцці не толькі навучальнай установы, але і горада і вобласці, выступаў на ўрачыстых мерапрыемствах, удзельнічаў у конкурсах і фестывалях. У 2003 годзе аркестр пад кіраўніцтвам Сухоцкай Т.І. стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў.
Новы імпульс для развіцця творчага патэнцыялу калектыву з’явіўся пасля назначэння ў ??? годзе мастацкім кіраўніком аркестра Сланеўскай Наталлі Рыгораўны, таленавітага музыканта-выканаўцы, адоранага дырыжора і аранжыроўшчыка. Рэпертуар аркестра ўключае шырокі гістарычны дыяпазон музыкі (ад эпохі барока да сучаснасці). Шырока выконваюцца творы беларускіх кампазітараў. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае не толькі ў г. Гродна, але і ў іншых гарадах і краінах (Польшча, Германія, Францыя).
Значнай старонкай дзейнасці калектыву з'яўляецца сатворчасць з сольнымі выканаўцамі, як рэспубліканскага, так і сусветнага маштабу. Аркестр двойчы выступаў разам са знакамітым віяланчэлістам Маркам Драбінскім (Францыя), з якім выконваў у тым ліку і знакамітыя Варыяцыі на тэму ракако П.І.Чайкоўскага.

Канцэрт беларускай і польскай музыкі


Міхал Крэнжлеўскі скончыў Музычную акадэмію імя С. Манюшкі ў Гданьску па класу прафесара Вальдэмара Войтала. Падчас навучання меў магчымасць удзельнічаць у майстар-класах такіх вядомых піяністаў, як Вера Носіна, Данг Тай Сон, Бернард Рінгайсэн, Януш Алейнічак.
М.Крэнжлеўскі з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных і міжнародных конкурсаў, сярод якіх - Нацыянальны конкурс імя І. Падэрэўскага (1 - я прэмія і прыз за лепшае выкананне твораў І. С. Баха і І. Падэрэўскага), Міжнародны конкурс EPTA (Еўрапейскай асацыяцыі выкладчыкаў фартэпіяна) ў Бельгіі (2 месца). Як саліст і камерны выканаўца выступаў у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах - Даніі, Германіі, Вялікабрытаніі. Як канцэртмайстар працаваў з такімі знакамітымі музыкантамі, як Максім Венгераў, Агата Шымчэўска і іншыя. Мае студыйныя запісы. Кампактдыск, запісаны сумесна са скрыпачкай Эвелінай Навіцкай і цалкам прысвечаны музыцы польскага кампазітара Людаміра Ружыцкага, атрымаў станоўчыя рэцэнзіі ў польскай музычнай прэсе.
Дырыжыраваннем М.Крэнжлеўскі заняўся ў 2010 годзе пад кіраўніцтвам вядомага польскага дырыжора Зыгмунта Рыхерта, у цяперашні час працягвае вучобу ў маэстра Кая Бумана. Браў урокі ў такіх майстроў, як Войцех Міхнеўскі, Войцех Райскі. Як дырыжор дэбютаваў у 2012 годзе ў Студыі польскага радыё S1 імя Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве Канцэртам фа-мінор Ф. Шапэна і творамі А. Курылевіча, у тым ліку і прэм'ерай "Вітражоў".

Канцэрт беларускай і польскай музыкі


Надзея Саладухіна нарадзілася ў 1996 г. ў г. Гродна. Музыкай пачала займацца з 5 гадоў. У 2002 годзе паступіла на падрыхтоўчае аддзяленне Дзіцячай музычнай школы № 1 ім. Ю.У.Семянякі па класе скрыпкі ў клас Гільдзюка Віктара Мікалаевіча, якую з адзнакай скончыла ў 2011 годзе. У 2011 - 2012 навучальным годзе займалася ў Музычнай школе педагагічнай практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы таксама ў Гільдзюка В.М., выкладчыка каледжа. За час вучобы неаднаразова ўдзельнічала ў справаздачных канцэртах школы, выступала з камернымі аркестрамі школы, музычнага каледжа і Гродзенскай капэлы, у суправаджэнні якіх выконвала такія творы, як Мелодыя П.І.Чайкоўскага, Арыя Л.Абеліёвіча, Андалузскі раманс П.Сарасатэ, Канцэрт № 5 А.Вьетана, Канцэрт № 1 Н.Паганіні і іншыя.
Надзея Саладухіна - лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу скрыпачоў імя П.А.Валадарскага ў г. Мінску, уладальнік Гран-пры Адкрытага дзіцячага фестывалю-конкурсу «Пралеска» ў г. Брэсце, дыпламант Міжнароднага конкурсу скрыпачоў ў г.Плоцке (Польшча), лаўрэат Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі» ў г. Гомелі.
За высокія творчыя дасягненні Саладухіна Надзея ў 2006 і 2007 гг. была ўдастоена стыпендыі, а ў 2012 г. заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
У цяперашні момант Надзея Саладухіна з’яўляецца навучэнкай 1 курса Акадэмічнага музычнага каледжа пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, клас народнага артыста Расіі, прафесара Іванова У.М. За час навучання тройчы ўдзельнічала ў канцэртах класа Іванова У.М. у Малой і Рахманінаўскай залах кансерваторыі, Маскоўскім Доме кампазітараў.

Канцэрт беларускай і польскай музыкі


Кшыштаф Бабжэцкі (барытон) з'яўляецца выпускніком Дзяржаўнай музычнай школы 2-й ступені ў Беластоку (клас праф. Віялеты Бялецкай) і Музычнай акадэміі імя С.Манюшкі ў Гданьску (клас праф. Рышарда Miнкевіча). Скончыў таксама Інстытут маркетынгу і менеджменту Палітэхнічнага універсітэта ў Беластоку. Удасканальваў сваё вакальнае майстэрства, бяручы ўдзел у семінарах і майстар-класах Пола Эсвуда, Інгрыд Крэмлінг, Дэйла Фандлінга.
Мае студыйныя запісы, у тым ліку, такіх твораў, як “Літанія Вострабрамская” С.Манюшкі, “Navidad Nuestra” А. Рамірэса, “Страсці Гданьскія” Г.Ф.Тэлемана. У якасці саліста прымаў удзел у такіх музычных фестывалях, як “Schlossfestspiele” (г.Швэрын, Германія), Падляскі фестываль Манюшкі, Міжнародны фестываль Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі.
К.Бабжэцкі выступаў з камерным аркестрам г.Ломжа, ансамблям “Sierra Manta”, Падляскім камерным аркестрам, барочным аркестрам Вроцлаўскай філармоніі імя В.Лютаслаўскага, камерным аркестрам “Hanseatica” і іншымі калектывамі . У рэпертуары артыста - араторыі і кантаты (Гендэль, Гуно, Манюшка, Траяноўскі), песні і рамансы, асабліва нямецкія (Шуберт, Шуман) і рускія (Даргамыжскі, Мусаргскі, Чайкоўскі, Рахманінаў), творы кампазітараў ХХ і ХХІ стагоддзя, у тым ліку прэм’еры (A. Прыдворская, Т. Траяноўскі, Я.Вячорак, оперныя партыі ( Дон Жуан (“Дон Жуан” Моцарта), Марцін (“Verbum Nobile” Манюшкі), Гульельм (“Вілісы” Пучыні) і інш.
У апошнія гады К.Бабжэцкі запрашаецца да ўдзелу ў канцэртных выкананнях опер ў г. Брэмене (Германія) - у 2008 годзе “Баль-маскарад” Вэрдзі, у 2009-м “Сіла лёсу” таксама Вэрдзі, у 2011-м “Казкі Гофмана” Афенбаха. У 2011 – 2013 гадах спявак прыняў удзел у прэм'ерах опер сучасных кампазітараў – Я. Вячоркі, М.Нымана, П.Зыха. З 2008 года К.Бабжэцкм працуе асістэнтам Музычнай акадэміі імя С. Манюшкі ў Гданьску.

Канцэрт беларускай і польскай музыкі


Кірыл Кедук нарадзіўся ў г. Гродна. Музыкай пачаў займацца ва ўзросце шасці гадоў у класе настаўніцы Латышавай Н.А. У дзесяць год першы раз выступіў на вялікай сцэне ў якасці саліста з сімфанічным аркестрам на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Удасканальваў сваё майстэрства пад кіраўніцтвам сусветна вядомых выкладыкаў Барыса Петрушанскага ў “Academia Pianistica Incontri col Maestro” (г. Імола, Італія) і Пятра Палечнага ў Музычным універсітэце ім. Ф. Шапэна (г. Варшава, Польша). У цяперашні час з’яўляецца рэзідэнтам Каралеўскага музычнага каледжа ў г. Манчэсцер (Англія).
Кірыл Кедук – лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку імя У. Горовіца (Украіна), імя А. Рубінштэйна (Польша), конкурса ў Бад Кісінгіне (Германія), конкурса “James Mottram” (Англія) і іншых.
Дэманстраваў сваё майстэрства на лепшых сцэнах свету, такіх як: “Steinway Hall” (Нью-Йорк), “Sala Verdi” (Мілан), “Mozarteum” (Зальцбург), “Hamarikyu Asahi Hall” (Токіа), “Bridgewater Hall” (Манчэсцер).
Прымаў удзел ў вядомых фестывалях - “Maggio Musicale Fiorentino” (Фларэнцыя, Італія), фестываль Ф. Шапэна (Жэнева, Швейцарыя), фестываль у Бад Кісінгіне.
Саліраваў з лепшымі аркестрамі свету - Нацыянальны сімфанічны аркестр Расіі, Каралеўскі філарманічны аркестр Ліверпуля, Філарманічны аркестр Ніццы, Кракаўскі філарманічны аркестр, Сіцылійскі сімфанічны аркестр - пад краўніцтвам такіх знакамітых дырыжораў, як Томас Зандерлінг, Масіміліано Кальдзі, Оўэн Аруэл Х’юс, Йошыказу Фукумура.
Кірыл Кедук з’яўляецца стыпендыатам фонда “Kempiski Arts Programme”. У 2013 годзе запісаў дыск пад назвай “My Polish Diary” для вядомай амерыканскай
гуказапісвальнай кампаніі “Delos”.

Канцэрт беларускай і польскай музыкі

Канцэрт беларускай і польскай музыкі

Канцэрт беларускай і польскай музыкі

Канцэрт беларускай і польскай музыкі

Канцэрт беларускай і польскай музыкі

Канцэрт беларускай і польскай музыкі
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.



Приоритетные сайты

^