3 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбудзецца ХІІI Абласны адкрыты конкурс юных піяністаў. 45 навучэнцаў з дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці будуць спрачацца за перамогу. Лепшых вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Узначаліць журы загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, дацэнт У.А.Дулаў. Падрабязная інфармацыя на нашым сайце ў рубрыцы Конкурсы і фестывалі.