*
 

Арганы Еўропы гучаць у Гродна

Арганы Еўропы гучаць у Гродна


Гедымін Грубба нарадзіўся ў Гданьску, скончыў акадэмію музыкі імя С. Манюшкі ў Гданьску па класу аргана ў прафесара Р. Перуцкага і па класу кампазіцыі ў прафесара Я. Глоўскага. Прымаў удзел у шматлікіх майстар-класах у Польшчы і за мяжой, на чале з такімі знакамітасцямі, як Б.Брындорф, Е.Лялька, Ф.Kлінда, С.Гёттэльман, М.Сава і інш.
Пачынаючы з 1996 года даў больш за 1000 канцэртаў па ўсёй Еўропе, а таксама Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Г.Грубба - самы актыўна канцэртуючы польскі арганіст. Штогод мае каля 100 канцэртаў як арганіст, камерны музыкант, кампазітар і дырыжор. У 2010 годзе быў старшынёй журы на конкурсе маладых арганістаў ў Сіднэі. Яго часта запрашаюць для адкрыцця новых ці адноўленых арганаў. Сярод найбольш значных месцаў Дублін (Ірландыя), Калінінград (Расія), Лідс (Вялікабрытанія), Масква (Расія), Рыга (Латвія). Г.Грубба з'яўляецца лаўрэатам многіх конкурсаў па аргану і кампазіцыі. У 1999 годзе ён ініцыіраваў Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў г. Пэльплін. З 2003 года займае пасаду старшыні праўлення Фонду садзейнічання развіццю мастацтваў у Гданьску. Да 2012 года Г.Грубба належаў да Саюза маладых польскіх кампазітараў, мае запісы на радыё, кампакт-дыскі, рэалізаваныя за мяжой, дае майстар-класы па інтэрпрэтацыі арганнай музыкі ў Польшчы, Румыніі, ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Новай Зеландыі і іншых краінах.

Арганы Еўропы гучаць у Гродна
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^