*
 

Першаму настаўніку!

31 кастрычніка ў 18.00 ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбудзецца канцэрт, прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння выкладчыка каледжа Гільдзюка Віктара Мікалаевіча.
В.М.Гільдзюк стварыў адну з лепшых скрыпічных школ у рэспубліцы. Ягоныя навучэнцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, многія паступілі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі культуры і мастацтва, пасля заканчэння якіх паспяхова працуюць у навучальных установах, а таксама вядомых творчых калектывах краіны і за яе межамі.
У канцэрце 31 кастрычніка ў гонар першага настаўніка будуць іграць адны з лепшых яго вучняў - Любоў і Надзея Саладухіны.
Л.Саладухіна пасля заканчэння вучобы ў ў класе Гільдзюка В.М. з адзнакай скончыла Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага. У цяперашні час з’яўляецца асістэнтам-стажорам МГК імя П.І.Чайкоўскага, клас народнага артыста Расіі, прафесара Іванова У.М., лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Н.Саладухіна таксама вучылася ў класе Гільдзюка В.М. у ДМШ № 1 імя Ю.У.Семянякі і ДМШ педагагічнай практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, цяпер - навучэнка ІІІ курса Акадэмічнага музычнага каледжа пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, клас народнага артыста Расіі, прафесара Іванова У.М., лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
У канцэрце прымаюць удзел А.У.Лябецкая (фартэпіяна) і камерны аркестр каледжа (кіраўнік Р.І.Серафіновіч).
Кошт квітка – 40 000 руб. Даведкі па тэлефоне + 375 152 54 29 04, + 375 44 754 29 04, + 375 29 584 29 04.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^