*
 

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

17 сакавіка ў 10.00 у канцэртнай зале ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж" адбылося ўрачыстае адкрыццё VIII Абласнога конкурсу юных піяністаў. Канкурсантаў і іх настаўнікаў віталі загадчык сектара навучальных устаноў, клубных устаноў і народнай творчасці галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама А.А.Мінгілевіч і член журы, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа У.С.Лябецкі. У канцэрце выступілі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Пасля адкрыцця пачаліся конкурсныя праслухоўванні. Першымі ў барацьбу ўступілі ўдзельнікі малодшай групы. Пасля абеду пачнуцца праслухоўванні канкурсантаў старэйшай групы. Сярэдняя група выступіць 18 сакавіка з 11.00.

Конкурс юных піяністаў
Конкурс юных піяністаў
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на Абласным адкрытым конкурсе "Новыя імёны"! Лаўрэатам І ступені стаў Міхаіл Вашкевіч (выкладчык Фамянкова В.Дз., канцэртмайстар Нікіціна Л.М.), 2 месца заняў Вадзім Даніловіч (выкладчык Сцяпанаў М.К., канцэртмайстар Лойша Г.Р.), 3 месца - Віалета Даніловіч (выкладчык Сцяпанаў М.К., канцэртмайстар Лойша Г.Р.), Павел Рыжко і Максім Сябер (выкладчык Мазюк К.В., канцэртмайстар Латышава В.У.)!

*
 

Семинар духовиков

Семинар духовиков

25 февраля в учреждении образования «Гродненский государственный музыкальный колледж» состоялся методико-практический семинар для учителей специальности духовые и ударные инструменты детских школ искусств, детских музыкальных школ искусств Гродненского методического объединения. В работе семинара приняли участие 48 учителей из всех школ Гродненского методического объединения, в которых осуществляется обучение детей игре на духовых и ударных инструментах. В рамках семинара состоялся творческий отчет Поречской ДМШИ.
*
 

Семинар баянистов и аккордеонистов

Семинар баянистов и аккордеонистов

18 февраля в концертном зале Гродненского государственного музыкального колледжа состоялся методико-практический семинар для учителей специальности «Баян, аккордеон» детских школ искусств и детских музыкальных школ искусств Гродненского методического объединения. На семинаре присутствовало 115 учителей из 22 школ и их филиалов. В рамках семинара состоялись методические и творческие отчеты Гожской ДМШИ, Вертелишковской и Квасовской ДШИ и Гродненского государственного музыкального колледжа.
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Лутохіну Анастасію (выкладчык Двужыльная І.Ф.) з паспяховым выступленнем на XIV Міжнародным конкурсе “Урокі Халакоста – шлях да талерантнасці” (дыплом за высокі ўзровень даследчай работы) і IX Міжнароднай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў “Халакост: памяць і папярэджанне” (грамата), якія праводзіліся Навукова-асветніцкім цэнтрам “Халакост” (г. Масква, Расія) з 1 лютага па 10 лістапада 2014 г. і 23-26 студзеня 2015 г. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося, 27 студзеня – у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.
*
 

З Новым Годам!

З Новым Годам!

Адміністрацыя ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж" шчыра віншуе навучэнцаў, выкладчыкаў і ўсіх супрацоўнікаў каледжа з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2015 годам! Жадаем добрага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсім!

*
 

Таленавітая моладзь Гродзеншчыны

Таленавітая моладзь Гродзеншчыны

16 снежня ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўручэнню пасведчанняў Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 12 юнакоў і дзяўчат і 4 творчыя калектывы з устаноў адукацыі культуры і мастацтва Гродзенскай вобласці былі адзначаны рознымі заахвочваннямі фонда за перамогі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Пасведчанні ўручыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.А.Лісковіч.
Сярод узнагароджаных – навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Міхаіл Вашкевіч, Пётр Пашкевіч, на момант прыняцця рашэння фонда вучань Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі, і студэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы Дзмітрый Харошка, на момант прыняцця рашэння фонда навучэнец каледжа.
Шчыра віншуем і жадаем далейшых творчых поспехаў!
*
 

Ксенія Пагарэлая

Ксенія Пагарэлая

13 лістапада ў рамках Міжнароднага свята арганнай музыкі “Арганы Еўропы гучаць у Гродна” ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа іграла вядомая беларуская арганістка Ксенія Пагарэлая.






Ксенія Пагарэлая
*
 

Заключны канцэрт

Заключны канцэрт

10 лістапада ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся заключны канцэрт з цыкла “Усе санаты Л. ван Бетховена для скрыпкі і фартэпіяна”. На працягу года прайшлі тры канцэрты цыкла (першыя два 10 лютага і 22 красавіка), падчас якіх выдатныя музыканты, заслужаныя артысты сваіх краін Сцяпан Яковіч (Расія) і Юрый Гільдзюк (Беларусь) пазнаёмілі гродзенскіх аматараў музыкі з гэтай надзвычай цікавай старонкай творчасці знакамітага кампазітара.


*
 

Канцэрт - віншаванне!

Канцэрт - віншаванне!

31 кастрычніка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся канцэрт, прысвечаны 65-гадоваму юбілею Віктара Мікалаевіча Гільдзюка. Для першага настаўніка ігралі лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Любоў і Надзея Саладухіны ў суправаджэнні А.У.Лябецкай (фартэпіяна) і камернага аркестра каледжа, кіраўнік Серафіновіч Р.І.

Відэа:І.С.Бах Канцэрт для двух скрыпак рэ мінор; Г.Ф.Гендэль Пассакалія, В.А.Моцарт Саната Фа мажор; Н.Паганіні Маісей
Назад 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Вперед



Приоритетные сайты

^