*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Ілью МАНДРЫКА (выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на Міжнародным анлайн конкурсе мастацтваў “Sweden Art Awards 2020” , які адбыўся 26 – 30 чэрвеня ў г. Крысціанстад (Швецыя)!
Конкурс праводзіўся дыстанцыйна (па відэазапісах) спецыяльным агенствам па арганізацыі конкурсаў “Art-generation” (Швецыя) па 7-мі намінацыях: харэаграфія, вакальнае, інструментальнае выканальніцтва, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатр моды і касцюма, тэатральнае мастацтва і акцёрскае майстэрства (асобна для пачаткоўцаў і прафесіяналаў) і 7-мі ўзроставых катэгорыях (3-6, 7-9, 10-12, 13-15, 16-18, 19-25, больш 26 гадоў).
Праграмныя патрабаванні: прадстаўленне адной кампазіцыі (праекта, працы, калекцыі, спектакля), у часовых мастацтвах – агульнай працягласцю да 5 хвілін (да 15 хвілін – толькі ў намінацыі тэатральнае мастацтва для прафесійных акцёраў).
Выступленні (работы) удзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы з прадстаўнікоў 5-ці краін:
Ёні Джангтун (Jonny Jangtun, г. Крысціянстад, Швецыя) – кампазітар, дырыжор аркестра (дырэктар конкурсу);
Стойка Лісічкоў (Stoyko Lisichkov, г. Стара-Загора, Балгарыя) – выкладчык Нацыянальнай музычнай акадэміі “Прафесар Панча Уладзігераў” у Сафіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў (старшыня журы);
Мантас Свірскіс (Mantas Svirskis, г. Вільнюс, Літва) – харэограф, танцор, пераможца чэмпіянату свету па танцах;
Лэйла Энбарлу (Leyla Enbarlu, г. Баджнурд, Іран) – спявачка і кіраўнік курдскага вакальна-інструментальнага ансамбля;
Ірына Кцітарава (Ирина Ктитарова, г. Масква, Расія) – выкладчык сцэнічнай мовы ГІТІСа (Расійскага універсітэта тэатральнага мастацтва), актрыса, рэжысёр.
У рамках конкурсу навучэнец па класе саксафона Ілья Мандрык, які скончыў 1 курс, выканаў кампазіцыю:
Г.Ф.Гендэль. Саната № 1 (Grave, Allegro).
Запіс конкурснага выступлення Іллі Мандрыка можна паглядзець тут: Ілья Мандрык
Больш падрабязная інфармацыя аб міжнародным онлайн конкурсе мастацтваў “Sweden Art Awards 2020” прадстаўлена тут: Sweden Art Awards 2020

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области