*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Канстанціна КАСКЕВІЧА (выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на XII Міжнародным дыстанцыйным конкурсе “DIGI-TALENTY lATO 2020 (частка I)” (г. Свідніца, Польшча)!
Міжнародны дыстанцыйны конкурск “DIGI-TALENTY” праводзіцца ў рамках фестывальнага праекта “Калейдаскоп талентаў”. Арганізатарамі фестывальнага праекта выступаюць фонд “Ініцыятыва” (г. Свідніца, Польшча) і шэраг польскіх устаноў культуры – Гарадскі цэнтр культуры ў г. Жывец, Курортны тэатр у г. Паляніца-Здруй, Гарадскі дом культуры ў г. Шчытна (дырэктар фестывальнага праекта “Калейдаскоп талентаў” і прэзідэнт фонду “Ініцыятыва” – Наталля Полх-Касцюковіч).
Заяўкі прымаліся да 10 чэрвеня. Вынікі становяцца вядомыя на працягу 15 рабочых дзён пасля заканчэння прыёму заявак.
Фестываль і конкурс праводзіцца па 8-мі буйных намінацыях: вакальнае, танцавальнае, выяўленчае (таксама фатаграфія), тэатральнае, цыркавое мастацтва, інструментальнае выканальніцтва, тэатры мод, кіно і мультыплікацыя, графіка, музычны кліп. Кожная намінацыя мае багатую ўнутраную дыферэнцыяцыю па шэрагу жанравых кірункаў.
Удзельнікі падзяляюцца на 8 узроставых катэгорый:
“Дэбют” (да 7 гадоў уключна); “Міні” (8-11 гадоў); “Міді” (12-14 гадоў); “Максі” (15-18 гадоў); “Максі+” (19-22 гады); “Экстра” (ад 23 гадоў і старэй); “Мікс” (змяшаная ўзроставая катэгорыя – у ёй могуць удзельнічаць канкурсанты ўсіх катэгорый, акрамя “Экстра”); “Экстрамікс” (змяшаная ўзроставая катэгорыя пры ўдзеле удзельнікаў ва ўзросце ад 23 гадоў, напрыклад, вучань + настаўнік).
Выступленні ўдзельнікаў ацэньваецца аўтарытэтным міжнародным журы.
Навучэнец па класе саксафона Канстанцін Каскевіч, які скончыў 1 курс, выступаў у намінацыі і катэгорыі: “Інструментальнае сола, максі”.
Выканаў кампазіцыю: Д.Белтран. Арыя.
Запіс конкурснага выступлення Канстанціна Каскевіча можна паглядзець тут: Канстанцін Каскевіч
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце: DIGI-TALENTY

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области