*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем удзельнікаў аркестра рускіх народных інструментаў (кіраўнік Д.В.Казека) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на IX Міжнародным конкурсе сярод музыкантаў GRAND MUSIC ART (г. Масква, Расія), які адбыўся 15 – 30 ліпеня!
Конкурс – дыстанцыйны (па відэазапісах), праводзіцца ў 1 тур па 8-мі спецыяльнасцях (вакал, фартэпіяна, народныя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, струнна-смычковыя інструменты, класічная гітара, кампазітары, музыказнаўства), 4 намінацыях (салісты, ансамблі, ансамблі “педагог – вучань”, аркестры). Кожная намінацыя прадугледжвае дыферэнцыяцыю на 6 узроставых груп (A – да 9 гадоў, B – з 10 да 12, C – з 13 да 15, D – з 16 да 18 гадоў уключна, E – навучэнцы музычных вучылішч і каледжаў, F – студэнты і выпускнікі устаноў вышэйшай адукацыі, G – без узроставых абмежаванняў).
Аргкамітэт конкурсу: дырэктар А.І.Арцёмаў, мастацкі кіраўнік А.У.Арцёмава. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы ДБАУДАД г. Масквы “Дзіцячая музычная школа імя А.К.Лядава”.
Праграмныя патрабаванні: выкананне не больш за 3-х рознахарактарных твораў агульнай працягласцю гучання да 15 хвілін.
Аркестр русскіх народных інструментаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Д.В.Казекі выступаў па спецыяльнасці “Народные інструменты”, у намінацыі “Аркестры”, узроставай катэгорыі Е (навучэнцы музычных вучылішч і каледжаў).
Праграма конкурснага выступлення:
- Л.Маліноўскі. “Настрой”.
- С.Палунін. “Край бярозавы”.
- А.Пятроў. Уверцюра да кінафільма “Утаймаванне агню”.
Выступленне вучэбнага творчага калектыву можна паслухаць тут: Оркестр русских народных инструментов ГГМК
Выступленні ўдзельнікаў па спецыяльнасці “Народныя інструменты” ацэньвала аўтарытэтнае журы ў наступным складзе:
Андрэй Гарбачоў (старшыня журы) – прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Аляксандр Цыганкоў – народны артыст Расійскай Федэрацыі, прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, член Саюза кампазітараў Расіі, аўтар больш за 70 твораў для народных інструментаў;
Раман Бажылін – рэктар Тамбоўскага дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя С.В.Рахманінава, кандыдат педагагічных навук, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, лаўрэат прэміі Цэнтральнай федэральнай акругі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, кампазітар.
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце конкурсу: GRAND MUSIC ART

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области