*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Алесю Кірэй (выкладчык Г.М.Рукшта, канцэртмайстар Я.Г.Бяцэнка) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата II ступені) на III Міжнародным фестывалі-конкурсе “Sempre Concept” (г. Саратаў, Расія, 11-25.08.2020 г.)!
Арганізатарам конкурсу з‘яўляецца Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Міжнародны фестываль-конкурс “Сэмпрэ Концэпт”.
Конкурсныя праслухоўванні праводзіліся завочна па відэазапісах з 11 па 20 жніўня, вынікі конкурсу былі апублікаваныя 25 жніўня на сайце конкурсу: Sempre Concept
У конкурсе прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі ўсіх звёнаў у сферы культуры розных краін, у тым ліку выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцы і выкладчыкі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
У конкурсе прынялі ўдзел 75 выканаўцаў з 4-х краін (Расія, Беларусь, Украіна, Канада).
Конкурс праводзіўся па 8-мі буйным намінацыях: “Мастацтва дырыжыравання”, “Інструментальнае выканальніцтва”, “Джазавае інструментальнае выканальніцтва”, “Вакал / Харавыя спевы”, “Выяўленчае мастацтва”, “Харэаграфічнае мастацтва”, “Мастацкае чытанне”, “Метадычныя працы”. Шэраг намінацый меў ўнутраную дыферэнцыяцыю. Канкурсанты падзяляліся на 11 узроставых катэгорый.
Алеся Кірэй выступала ў намінацыі “Інструментральнае выканальніцтва” (цымбалы), узроставай катэгорыі “Е” (16-19 гадоў).
Праграмныя патрабаванні для дадзенай намінацыі: свабодная праграма працягласцю гучання да 20 хвілін.
Конкурсная прагарама Алесі Кірэй:
- Ш.Берыо. Канцэрт № 9 для скрыпкі з аркестрам ля мінор, ор.104, 1 частка.
- В.Маляроў. Фантазія на тэму раманса Б.Юр‘ева “У месячным ззянні” (“В лунном сиянии”), перакладанне для цымбалаў С.Герашчанкі.
https://www.youtube.com/watch?v=FRenMMly0n4
- Я.Зубцоў. “Чардаш”, перакладанне Т.П.Сяргеенка.
https://www.youtube.com/watch?v=SCS6go7-gZ0В
Выступленні канкурсантаў ацэньвалі вядучыя дзеячы ў галіне культуры Расіі і Італіі па 100-бальнай сістэме: 100 балаў – Гран-пры (абсалютная I прэмія); 95-99 балаў – лаўрэат I ступені; 90-94 бала – лаўрэат II ступені; 85-89 балаў – лаўрэат III ступені; 80-84 бала – дыпламант I ступені; 75-79 балаў – дыпламант II ступені; 64-74 бала – дыпламант III ступені; 63 балы і менш – дыплом удзельніка.
Алеся Кірэй набрала 90 балаў.
Склад журы.
Старшыня журы: Раберта Джюффрэ (г. Мілан, Італія) – дырыжор аркестра.
Члены журы:
Султанаў Сяргей Файзулхаковіч (г. Масква, Расія) – выкладчык па класе фартэпіяна, канцэртмайстар Дзіцячай школы мастацтваў імя М.А.Балакірава;
Статнік Валянцін Іванавіч (г. Саратаў, Расія) – заслужаны артыст Расіі, дацэнт кафедры духавых і ўдарных інструментаў Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава;
Міхееў Аляксей Уладзіміравіч
(г. Саратаў, Расія) – заслужаны артыст Расіі, артыст Саратаўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета;
Карташова Таццяна Віктараўна (г. Саратаў, Расія) – доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі музыкі і кампазіцыі Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава;
Нікуліна Святлана Ігараўна (г. Саратаў, Расія) – старшы выкладчык кафедры спецыяльных дысцыплін Тэатральнага інстытута Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава;
Ру Хі Юн (г. Санкт-Пецярбург, Расія – Паўднёвая Карэя) – старшы выкладчык кафедры аркестравых струнных інструментаў Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава.

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области