*
 

Віншуем!

Віншуем Канстанціна Каскевіча і Ілью Мандрыка (выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (дыпломы I ступені) на Міжнародным конкурсе “Krasiczyn Castle Melodies”, які адбыўся 16 – 20 кастрычніка ў г. Красічыне (Польшча)!
Міжнародны конкурс “Krasiczyn Castle Melodies” – дыстанцыйны. Арганізатар – Art-Generation (Польшча).
У конкурсе маглі прыняць удзел салісты, ансамблі (дуэты, трыа) і групы (больш за 3-х удзельнікаў). Конкурс праводзіўся па 5-ці намінацыях: харэаграфія (усіх напрамкаў), вакал (усіх напрамкаў), інструментальнае выканальніцтва (усіх жанраў), выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатр моды і касцюма. У дадзеных намінацыях канкурсантам неабходна было прадставіць, адпаведна: 1 танец / вакальны / інструментальны твор працягласцю да 5-ці хвілін, праект на свабодную тэму, калекцыю адзення. Удзельнікі дыферэнцыраваліся па ўзроставых групах: 3-6 гадоў, 7-9, 10-12, 13-15, 16-18, 19-25, больш за 26 гадоў.
Журы конкурсу:
Джоні Джангтун (Jonny Jangtun, г. Кристианстад, Швецыя) – кампазітар, дырыжор аркестра;
Эдвард Чончэра (Edward Chonchera, г. Быгдошч, Польшча) – папулярны эстрадны спявак;
Юлія Жураўлёва (Julia Zhuravleva, г. Таронта, Канада) – выкладчык Каралеўскай канадскай акадэміі мастацтваў;
Дарота Пантула (Dorota Pantula, г. Жэшуў, Польшча) – харэограф Падкарпацкай філармоніі.
Усе ўдзельнікі конкурсу ў харэаграфічнай, вакальнай, інструментальнай намінацыях, а таксама тэатра моды павінны былі выслаць якаснае відэа на электронную пошту каардынатара конкурсу, а ўдзельнікі намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” – якасную фатаграфію з апісаннем тэхнікі выкананай працы.
Канстанцін Каскевіч і Ілья Мандрык выступалі ў намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва. Духавыя інструменты”, узроставай катэгорыі 16-18 гадоў.
Выканалі санату № 1 Г.Ф.Гендэля, I, II і III, IV часткі, адпаведна.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе і конкурсныя выступленні Канстанціна Каскевіча і Ільі Мандрыка можна паглядзець тут: http://sozvezdie-agency.com/regulations/150.html, К.Каскевіч, І.Мандрык.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области