*
 

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!

Віншуем!






Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на III Міжнародным фестывалі-конкурсе акардэаністаў імя Вацлаваса Фурманавічуса, які адбыўся 23-24 кастрычніка ў Новавільнюскай музычнай школе (г. Вільнюс, Літва):
Леў Антаняк – навучэнец 5 класа Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” (акардэон, выкладчык Н.У.Кукаловіч) – II месца;
Антон Жылінскі, Аляксандр Чывель – навучэнцы I курса (акардэон, выкладчык Н.У.Кукаловіч) – II месца;
Павел Гардзейчык, Наталля Сямёнчык – навучэнцы II курса (баян, выкладчык У.П.Кукаловіч) – II месца;
Ілья Карпач, Алесь Талочка – навучэнцы II курса (акардэон, выкладчык Н.У.Кукаловіч) – III месца!
У 2020 годзе ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй III Міжнародны фестываль-конкурс акардэаністаў імя Вацлаваса Фурманавічуса (г.Вільнюс, Літва, 23-24.10. 2020 г.) праводзіўся дыстанцыйна.
Арганізатарам конкурсу выступае Нававільнюская музычная школа, куратарам – Літоўская асацыяцыя акардэаністаў, партнёрамі з'яўляюцца Вільнюская асацыяцыя акардэаністаў і Вільнюская музычная школа імя Б.Ёнушаса (B.Jonušo).
Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях – сольнай і ансамблевай. Для ўдзелу ў конкурсе-фестывалі запрашаюцца салісты і ансамблі рознага складу (акардэонныя дуэты, трыо, квартэты, квінтэты і змешаныя ансамблі хоць бы з адным акардэонам) літоўскіх і замежных дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, музычных каледжаў, кансерваторый.
Салісты або ансамблі выконваюць 2 розных па стылю і жанрах твораў агульнай працягласцю гучання, якая вызначаецца ўмовамі конкурсу для канкрэтнай узроставай катэгорыі.
Прадстаўнікі каледжа выступалі ў сольнай намінацыі. Узроставыя катэгорыі салістаў і рэгламентаваная працяглась конкурсных праграм: А1 (да 11 гадоў) – да 5 хвілін; А2 (11-13 гадоў) – да 9 хвілін; А3 (14-16 гадоў) – да 12 хвілін; А4 (17-19 гадоў) – да 18 хвілін.
Леў Антаняк выступаў ва ўзроставайкатэгорыі А1;
Антон Жылінскі, Наталля Сямёнчык, Алесь Талочка, Аляксандр Чывель – у катэгорыі А3;
Павел Гардзейчык, Ілья Карпач – у катэгорыі А4.
Для працы ў складзе журы былі запрошаныя аўтарытэтныя музыканты (педагогі і выканаўцы), якія прадстаўлялі ўстановы пачатковай і сярэдняй музычнай адукацыі Літвы, Латвіі, Польшчы, Беларусі, Расіі, Сербіі, Балгарыі, у тым ліку выкладчык, старшыня цыклавой камісіі народных інструментаў (баян, акардэон) Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа У.П.Кукаловіч.
Больш падрабязную інфармацыю аб III Міжнародным фестывалі-конкурсе акардэаністаў імя Вацлаваса Фурманавічуса (г. Вільнюс, Літва) можна паглядзець тут: https://www.nvmm.lt/projektai/tarptautiniai-projektai-renginiai/tarptautinis-muzikos-ir-meno-mokyklu-jaunuju-akordeonistu-festivalis-konkursas-skirtas-v-furmanaviciui-atminti/.
Конкурсныя выступленні лаўрэатаў, прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа можна паглядзець тут:
Леў Антаняк Л.Антаняк
Я.Дога. “Раўчук”.
Ф.Захов. “Прэлюдыя і фуга”.
Павел Гардзейчык П.Гардзейчык
Ж-Ф.Рамо. “Егіпцянка”.
Ю.Аляскераў. Канцэртныя варыяцыі на тэму кубанскай песні “Варэнічкі”.
Антон Жылінскі А.Жылінскі
С.Каняеў. “Скерца”.
Л.Маліноўскі. “Фантазія на тэму М.Блантера”.
Ілья Карпач І.Карпач
І.С.Бах. Прэлюдыя і фуга H dur, ХТК I.
А.Нагаеў. Саната памяці В.А.Залатарова, ч. III.
Наталля Сямёнчык Н.Сямёнчык
І.С.Бах. Прэлюдыя і фуга g moll, ХТК I.
В.Чэрнікаў. “Джаз-вальс”.
Алесь Талочка А.Талочка
Ю.Пешкаў. “Перайманне іспанскаму”.
М.Ларканж. “Rag Musette”.
Аляксандр Чывель А.Чывель
І.С.Бах. Прэлюдыя і фуга d moll, ХТК I.
Л.Маліноўскі. Апрацоўка рускай народнай песні “Вось хтосьці з горачкі спусціўся”.

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области