*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Паўла Гардзейчыка і Наталлю Сямёнчык (баян, 2 курс, выкладчык У.П.Кукаловіч) з паспяховым выступленнем (абодва ўдастоіліся Гран-Пры) на Міжнародным конкурсе і фестывалі мастацтваў, фальклору, танца і музыкі “PRAGUE STARS 2020” (“Пражскі зарапад 2020”), які адбыўся анлайн у перыяд з 21 кастрычніка па 1 лістапада (г. Прага, Чэхія)!
Гісторыя фестывалю і конкурсу пачынаецца ў 2006 годзе. Міжнародны мастацкі конкурс і фестываль “PRAGUE STARS” праводзіцца ў Празе два разы на год: у канцы сакавіка і пачатку лістапада, а з 2020 года ён пачаў існаваць таксама ў лічбавай форме.
Заяўкі на анлайн-конкурс і фестываль прымаліся з 20 верасня па 20 кастрычніка, вынікі былі апублікаваныя 30-31 кастрычніка, 1 лістапада адбылася трансляцыя фестывальнага канцэрта.
Арганізатарам міжнароднага анлайн-арт-фестывалю і конкурсу “PRAGUE STARS 2020” з’яўляецца Міжнародны дабрачынны фонд THE FESTIVAL BRIDGES пры падтрымцы Цэнтра фестывальных і мастацкіх праграм для дзяцей і юнацтва TAYLIS (г. Прага, Чэхія).
Фестываль і конкурс праводзіцца па 8-мі намінацыях, кожная з якіх мае багатую ўнутраную дыферэнцыяцыю па стылявых напрамках, жанрах і г.д.: інструментальнае, вакальнае выканальніцтва, харэаграфічнае, тэатральнае (драматычнае), выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фальклор, мода і дызайн, арыгінальны жанр (цыркавыя і гімнастычныя нумары).
У конкурсе і фестывалі маглі прымаць удзел салісты, ансамблі (з разнастайным па колькасці складам удзельнікаў), буйныя творчыя калектывы.
Удзельнікі шырокага ўзроставага дыяпазону падзяляліся па наступных катэгорыях: mini kids – ад 6 да 8 гадоў; дзеці – ад 9 да 12; юніёры 1 – ад 13 да 15; юніёры 2 – ад 16 да 18; дарослыя 1 – ад 19 да 25; дарослыя 2 – ад 26 гадоў і старэй; старэйшыя – ад 50 гадоў і старэй; змешаныя групы; профі (прафесіяналы).
Усе ўдзельнікі павінны былі падрыхтаваць і даслаць спасылку на відэазапіс з конкурснай і фестывальнай праграмай з рэпертуарам па свабоднаму выбару. Салістам і дуэтам неабходна было прадставіць 1 кароткаметражнае відэа працягласцю да 5 хвілін.
Усе відэа-выступленні, адабраныя для ўдзелу ў конкурснай і фестывальнай праграме, ацэньваліся па 10-бальнай сістэме міжнародным журы, у склад якога ўвайшлі сусветна прызнаныя дзеячы культуры і мастацтва.
Удзельнікі ўзнагароджваюцца электроннымі дыпломамі за ўдзел, дыпломамі з прысуджанай журы ступенню лаўрэата 1-й, 2-й і 3-й ступені, дыпломам уладальніка Гран-Пры па рашэнні журы, а таксама залатымі, сярэбранымі або бронзавымі ўзнагароднымі медальнымі сертыфікатамі. Уладальнікі залатых узнагародных медальных сертыфікатаў, уладальнікі спецыяльнага прыза журы і ўладальнікі Гран-Пры адбіраюцца для дыстанцыйнага ўдзелу ў Гранд online фестывалі “Фестывальныя масты Еўропы” з бясплатным удзелам.
Павел Гардзейчык і Наталля Сямёнчык выступалі ў намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва”, узроставай катэгорыі “Юніёры 2”.
Больш падрабязную інфармацыю аб Міжнародным анлайн-конкурсе і фестывалі мастацтваў, фальклору, танца і музыкі “PRAGUE STARS 2020” (г. Прага, Чэхія) можна паглядзець тут: http://feeriafest.ru/index.php/prazhskij-zvezdopad-onlajn
Выкананне конкурснай праграмы можна паслухаць тут:
Павел Гардзейчык П.Гардзейчык
Ю.Аляскераў. Канцэртныя варыяцыі на тэму кубанскай народнай песні “Варэнічкі”.
Наталля Сямёнчык Н.Сямёнчык
В.Чэрнікаў. “Джаз-вальс”.

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем!Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области