*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Ульяну Палубінскую (выкладчык В.В.Палкіна, канцэртмайстар П.А.Сямёнчык) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені) на V Міжнародным конкурсе мастацтваў “Хрустальны васілёк”, які адбыўся 6 лістапада на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (г. Мінск)!
Арганізатары і сузаснавальнікі конкурсу: грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, музычны адукацыйны цэнтр “Эстрадная школа талентаў” (г. Мінск). Дырэктар конкурсу – Алена Мароз, член ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”. Часовай дыяпазон конкурсу па ўсіх намінацыях у вочнай і завочнай форме – 1-14 лістапада.
Конкурс шматжанравы, прадстаўлены 7-ю намінацыямі, кожная з якіх мае ўнутраную дыферэнцыяцыю: вакал, харэаграфія, інструментальнае выканальніцтва, тэатральнае мастацтва, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатр мод, “аматар” (па ўсіх відах мастацтва). Конкурс прадугледжвае магчымасць вочнай і завочнай (па відэазапісах) форм удзелу. Удзельнікі кожнай намінацыі падзяляюцца па шэрагу ўзроставых катэгорый.
Так, удзельнікі намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва” дыферэнцыраваліся па відах інструментаў, складу, узроставых катэгорыях. Змагаліся салісты, малыя ансамблі (ад 2 да 8(9) удзельнікаў), вялікія ансамблі або аркестры (ад 9 да 30 удзельнікаў), выканаўцы на фартэпіяна, народных (баян, акардэон, гармонь), народных струнна-шчыпковых (домра, балалайка, гітара, мандаліна і інш.), народных многострунных шчыпковых (цымбалы, бандура, гуслі і інш.), струнна-смычковых (скрыпка, альт, віяланчэль, кантрабас), духавых і ўдарных інструментах. Таксама была прадугледжана спецыяльная намінацыя “Юны кампазітар”.
Ульяна Палубінская выступала ў намінацыі і ўзроставай катэгорыі “Народныя струнна-шчыпковыя інструменты. Домра”, Сола (16 гадоў).
Па ўмовах конкурсу павінна была выканаць свабодную праграму з 1 або 2 твораў агульнай працягласць гучання да 7 (8) хвілін. Віталася выкананне музыкі беларускіх кампазітараў. Выступленне ў намінацыі дапускалася пад жывы акампанемент або з падключэннем электронных інструментаў, фанаграму –1.
Конкурсная праграма Ульяны Палубінскай:
А.Безянсон. “Элегія”.
А.Цыганкоў. Сюіта “Старагародскія матывы”, 1 ч. “Падэспань”.
Склад журы V Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Хрустальны васілёк” у намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва”:
Карацееў Аляксандр Леанідавіч (г. Мінск, Беларусь) – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат і дыпламант міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, член Сусветнай гільдыі трубачоў (ITG), старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў”, сустаршыня Беларускай асацыяцыі выканаўцаў на беларускіх народных духавых інструментах, член праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”;
Філіпенка Алена Яўгенаўна (г. Мінск, Беларусь) – выкладчык па класе цымбалаў дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”;
Дараганаў Аляксей Сяргеевіч (г. Мінск, Беларусь) – старшы выкладчык кафедры баяна і акардэона ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб V Міжнародным конкурсе мастацтваў “Хрустальны васілёк” (г. Мінск) можна паглядзець тут: Хрустальны васілёк

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области