Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на IX Міжнародным конкурсе-фестывалі імя Ю.М.Должыкава (г. Масква, Расія), які адбыўся 1-6 лістапада:
Мікіта Андрушка – дыплом лаўрэата II ступені (1 курс, туба, настаўнік В.Б.Антоненка, выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар К.А.Шасцітка);
Ілля Казлоўскі – дыплом лаўрэата III ступені (1 курс, трамбон, настаўнік В.Б.Антоненка, выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар К.А.Шасцітка);
Ян Міхалюк – дыплом лаўрэата III ступені (цэнтр практыкі пры УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, 7 клас, труба, настаўнік А.Т.Міхалюк, выкладчык М.К.Сцяпанаў, канцэртмайстар Л.М.Нікіціна)!
Міжнародны конкурс-фестываль імя Ю.М.Должыкава (г. Масква, Расія) праводзіцца штогод. У 2020 годзе, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, конкурс-фестываль праводзіўся ў вочна-завочным фармаце. Завочны ўдзел (па відэазапісах) дапускаўся для прадстаўнікоў іншых дзяржаў.
Арганізатарамі конкурсу-фестывалю выступаюць: Дабрачынны фонд развіцця культуры імя Ю.М.Должыкава, агульнарасійская грамадская арганізацыя “Расійскі музычны саюз”, дзяржаўная бюджэтная ўстанова дадатковай адукацыі г. Масквы “Дзіцячая музычная школа імя Й.Гайдна”.
Магчымасць удзелу ў міжнародным конкурсе атрымалі тыя ўдзельнікі з Беларусі, якія сталі лаўрэатамі і ўладальнікамі дыплома I ступені адборачнага тура – Міжрэгіянальнага конкурсу-фестывалю выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Ю.М.Должыкава, які адбыўся 22 лютага бягучага года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 14 г. Мінска”.
У Міжнародным конкурсе-фестывалі імя Ю.М.Должыкава (г. Масква, Расія, 2020 г.) прымалі ўдзел прадстаўнікі 3-х краін (Расія, Беларусь, Казахстан). Удзельнікі конкурсу-фестывалю падзяляліся па шэрагу намінацый, узроставых катэгорый і груп. Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў намінацыі “Медныя духавыя інструменты”, катэгорыі “Дзіцячыя музычныя школы і дзіцячыя школы мастацтваў”, узроставай групе “С” (13-15+ гадоў). Праграмныя патрабаванні для дадзенай намінацыі, катэгорыі, групы: адзін твор з прапанаванага спісу (з 6-ці твораў), другі твор – па выбары канкурсанта.
У гэтай групе змагаліся 18 удзельнікаў. Узровень конкурсу быў вельмі высокі. Усе удзельнікі дадзенай групы сталі лаўрэатамі. Было прысуджана 4 дыплома I ступені, 6 дыпломаў II ступені, 8 – III ступені.
Выступленні ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю-конкурсу імя Ю.М.Должыкава (г. Масква, Расія, 2020 г.) ацэньвала аўтарытэтнае журы ў наступным складзе:
Мазгавенка Мікалай Васільевіч (кларнет) – прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, саліст Расійскага нацыянальнага аркестра, народны артыст Расійскай Федэрацыі (старшыня журы);
Должыкава Эла Алегаўна (флейта) – прэзідэнт дабрачыннага фонду развіцця культуры імя Ю.М.Должыкава, выкладчык Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага;
Валаў Андрэй Віктаравіч (кларнет) – выкладчык Акадэмічнага музычнага вучылішча пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага;
Варанцоў Дзмітрый Аляксандравіч (валторна) – загадчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, дацэнт, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі;
Пушкароў Уладзімір Іванавіч (труба) – прафесар кафедры медных духавых інструментаў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі;
Мельнікаў Леанід Якаўлевіч (валторна) – прафесар кафедры медных духавых інструментаў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі;
Голышаў Аляксандр Міхайлавіч (флейта) – прафесар кафедры драўляных духавых інструментаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі;
Друцін Леанід Барысавіч (саксафон) – кіраўнік аддзела духавых і ўдарных інструментаў Дзяржаўнага музычнага каледжа імя Гнесіных;
Гарбенка Васіль Аляксеевіч (туба) – прафесар кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Маскоўскага дзяржаўнага інстытута музыкі імя А.Г.Шнітке, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі;
Новікаў Ілля Валер’евіч (габой) – выкладчык Акадэмічнага музычнага вучылішча пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, прэзідэнт Асацыяцыі расійскіх габаістаў;
Пасікера Аляксандр Мікалаевіч (фагот) – загадчык аддзела ансамбля духавых і ўдарных інструментаў Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Гнесіных, саліст Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра;
Меліхаў Ілля Аляксандравіч (ударныя інструменты) – дацэнт кафедры ўдарных інструментаў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, саліст Расійскага нацыянальнага аркестра;
Сідарава Анжаліка Віктараўна (флейта) – заслужаны работнік культуры Чувашскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі, дацэнт кафедры мастацтваў Чувашскага дзяржаўнага універсітэта імя І.М.Ульянава, салістка Чувашскай дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы.
Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе-фестывалі прадстаўлена тут: https://www.fond-dolzhikov.ru/konkurs; https://www.fond-dolzhikov.ru
Выступленні прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа на IX Міжнародным конкурсе-фестывалі імя Ю.М.Должыкава (г. Масква, Расія, 2020 г.) можна паглядзець тут:
Андрушка Мікіта - М.Андрушка
А.К.Лядаў. “Прэлюдыя”.
П.Іцюральдэ. “Грэцкая сюіта”, 1, 3, 4, 5 часткі.
Казлоўскі Ілля - І.Казлоўскі
П.І. Чайкоўскі. “Калыханка”.
І.С.Бах. Саната для флейты і клавіра, I частка.
Міхалюк Ян - А.Міхалюк
https://youtu.be/Iu65sC1oALo
1. Т.Альбіноні. Канцэрт мі-бемоль мажор, 1 частка.
2. А.Гедіке. Канцэртны эцюд.











