*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на IV Міжнародным музычным конкурсе імя Р.М.Гліэра “Гліэраўская восень” (г. Масква, Расія), які адбыўся у перыяд з 15 верасня па 30 лістапада:
Валерыя Пачобут – Гран-пры (балалайка, выкладчык А.В.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч);
Таццяна Жылюк – дыплом лаўрэата II ступені (балалайка, выкладчык А.В.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч);
Дар’я Атрачова – дыплом лаўрэата II ступені (акадэмічны вакал, выкладчык І.Ф.Навасадава, канцэртмайстар В.Г.Багатава);
Надзея Чайчыц – дыплом дыпламанта III ступені (акадэмічны вакал, выкладчык І.Ф.Навасадава, канцэртмайстар В.Г.Багатава)!
Міжнародны конкурс – дыстанцыйны (па дасланых відэазапісах).
Прыём заявак і відэафайлаў праходзіў з 15 верасня па 15лiстапада, 30 лiстапада на сайце конкурсу (http://glierecompetition.ru) былі размешчаны вынікі, з 15 снежня да 30 снежня ажыццяўлялася рассылка дыпломаў.
Арганізацыйны камітэт: рэгіянальная грамадская арганізацыя “Маскоўскае абласное харавое таварыства” (старшыня праўлення – Калацый Жанна Васільеўна); Avismusical – арганізацыя па правядзенні конкурсаў і фестываляў, ІП Паранічаў Андрэй Уладзіміравіч.
Партнёрамі конкурсу выступаюць: Саюз кампазітараў Расіі, аркестр Алега Меньшыкава, Кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр Рэспублікі Комі, музычны магазін Evterpa Company і іншыя.
У конкурсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя (музычныя калектывы і асобныя выканаўцы), у тым ліку навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў сферы культуры, музыканты-прафесіяналы.
Конкурс праводзіцца па 6-ці намінацыях:
1) салісты (з дыферэнцыяцыяй па інструментах);
2) вакал (акадэмічны, эстрадны, джазавы, народны, аўтарская і бардаўская песня);
3) ансамблі розных відаў (ад 2 да 12 удзельнікаў ўключна);
4) мюзікл, хор і аркестр (больш за 12 удзельнікаў);
5) дырыжоры, хормайстры, канцэртмайстры і выкладчыкі;
6) кампазітары.
Удзельнікі падзяляюцца па 8-мі ўзроставых катэгорыях: 1) 4-6; 2) 7-8; 3) 9-11; 4) 12-14; 5) 15-19; 6) 20-24; 7) 25 гадоў і больш; 8) настаўнік – вучань, дырыжор, выкладчык, канцэртмайстар (у змешаных калектывах узроставая група вызначаецца па ўзросту большасці ўдзельнікаў).
Праграмныя патрабаванні: выкананне аднаго або двух рознахарактарных твораў (без часовых абмежаванняў).
У кожнай узроставай катэгорыі прысуджаюцца: Гран-пры; званні лаўрэатаў I, II і III ступені; дыпламантаў I, II і III ступені; удзельнікаў конкурсу, а таксама падзячныя лісты, граматы, у тым ліку выкладчыкам педагогам і канцэртмайстрам.
Міжнароднае журы фарміруецца арганізацыйным камітэтам фестывалю-конкурсу з вядомых прафесійных музыкантаў, выкладчыкаў вядучых айчынных і замежных устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі, заслужаных і народных артыстаў Расійскай Федэрацыі, аўтарытэтных прадстаўнікоў Саюза кампазітараў Расіі, салістаў вядучых аркестраў Масквы (http://glierecompetition.ru/zhyuri/). Форма галасавання журы – закрытая.
Выкананне конкурсных праграм IV Міжнароднага музычнага конкурсу імя Р.М.Гліэра “Глиэровская восень” (г. Масква, Расія, 2020 г.) навучэнцамі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа можна паглядзець тут:
Валерыя Пачобут - В.Пачобут
Таццяна Жылюк ( - Т.Жылюк
Дар’я Атрачова - Д.Атрачова
Надзея Чайчыц - Н.Чайчыц,
Н.Чайчыц

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!




















Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области