*
 

Віншуем!

Віншуем Дзяніса Жалтова выкладчык У.І.Захараў) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на I Адкрытым рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе “Гітарная спадчына” ў межах Міжнароднага конкурсу “Рэнесанс гітары” (г. Гомель, Беларусь), які праводзіўся з 1 па 26 лістапада ў рамках мерапрыемстваў Года малой радзімы!
Заснавальнікі конкурсу: дзяржаўная ўстанова “Гарадскі цэнтр культуры” (г. Гомель); індывідуальны прадпрымальнік А.М.Шошына.
Мастацкі кіраўнік конкурсу – Ігар Шошын.
Конкурс праводзіцца па відэазапісах, выкладзеных на сайце
http://www.youtube.com/
Намінацыі конкурсу: 1. гітара сола (класічная, акустычная, электра, бас); 2. ансамбль гітар; 3. ансамбль, які ўключае гітару; 4. настаўнік і вучань(і); 5. аркестр гітар (10 і больш удзельнікаў); 6. гітара сола (класічная, акустычная, электра, бас) з фанаграмай.
Узроставыя катэгорыі: I – да 8 гадоў; II – 9-10 гадоў; III – 11-12 гадоў; IV – 13-15 гадоў; V – 16-20 гадоў уключна; VI – ад 21 года.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было прадставіць запіс двух твораў (выкласці ў YouTube запіс выступлення, даслаць спасылку і анкету-заяўку, запоўненую па форме):
1. гітарны твор беларускага аўтара;
2. гітарны твор беларускага аўтара або апрацоўка беларускай народнай песні, або музычнага твора беларускага аўтара.
Працягласць выканання праграмы не абмежавана.
Дзяніс Жалтоў выступаў у намінацыі “Гітара. Сола”, 5-й узроставай катэгорыі.
Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс і яго вынікі можна паглядзець тут: www.shoshynigor.wordpress.com
Выступленне Дзяніса Жалтова на I Адкрытым рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе “Гітарная спадчына” ў межах Міжнароднага конкурсу “Рэнесанс гітары” (г. Гомель, Беларусь, 2020 г.) можна паглядзець тут:
Я.Грыдзюшка. “Элегія” - https://youtu.be/YF73rBiEFKM
В.Жывалеўскі. “Ліцвінскія фантазіі: Цярэшка” - https://youtu.be/fti2PPNqOnw

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области