Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на IV Міжнародным конкурсе юных музыкантаў “Палескі агеньчык” памяці Юрыя Блінова (г. Драгічын, Беларусь), які праводзіўся з 1 па 30 лістапада!
Анастасія Жук – дыплом лаўрэата II ступені (3 курс, намінацыя “Баян / Акардэон”, выкладчык С.І.Кедук);
Анастасія Гуранкова – дыплом лаўрэата III ступені і спецыяльны дыплом “За сачыненне і выкананне Элегіі памяці Юрыя Блінова” ў намінацыі “Фартэпіяна”, дыплом і званне дыпламанта ў намінацыі “Кампазіцыя”, дыплом “За шматграннасць” (цэнтр практыкі пры УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, 5 клас, выкладчыкі В.А.Ягадніцкая (фартэпіяна), А.М.Балкунец (сачыненне));
Паліна Акуневіч – дыплом лаўрэата III ступені (3 курс, намінацыя “Фартэпіяна”, выкладчык А.А.Пятроў);
Павел Гардзейчык – дыплом лаўрэата III ступені (2 курс, намінацыя “Баян / Акардэон”, выкладчык У.П.Кукаловіч);
Антон Жылінскі – дыплом і званне дыпламанта (1 курс, намінацыя “Баян / Акардэон”, выкладчык Н.У.Кукаловіч);
Аляксандр Чывель – дыплом і званне дыпламанта (1 курс, намінацыя “Баян / Акардэон”, выкладчык Н.У.Кукаловіч);
Леў Антаняк – грамата ўдзельніка 2-га тура (цэнтр практыкі пры УА“Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, 5 клас, выкладчык Н.У.Кукаловіч)!
Гісторыя конкурсу пачынаецца ў 2014 годзе, перыядычнасць правядзення – раз у два гады. IV Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык” памяці Юрыя Блінова ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй праводзіўся дыстанцыйна – па відэазапісах (папярэднія 3 конкурсу – у вочным фармаце), традыцыйна – у два туры.
Арганізатары конкурсу: упраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Драгічынская дзіцячая школа мастацтваў”.
Конкурс праводзіўся ў 3-х катэгорыях: “Фартэпіяна”, “Баян / Акардэон”, “Кампазіцыя”. У катэгорыях “Фартэпіяна”, “баян / Акардэон” удзельнікі размяркоўваліся па 4-х узроставых групах: “Малодшая” (да 10 гадоў уключна), “Сярэдняя” (11-13 гадоў), “Старэйшая” (14-17 гадоў), “Маладыя артысты” (18-21 год). У катэгорыі “Кампазіцыя” былі прадстаўлены 3 групы (“Малодшая”, “Сярэдняя”, “Старэйшая”) з аналагічнымі ўзроставымі паказчыкамі.
У конкурсе прынялі ўдзел 8 прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа: Л.Антоняк (акардэон) выступаў у малодшай; А.Гуранкова (фартэпіяна, кампазіцыя) – сярэдняй; П.Акуневіч (фартэпіяна), П.Гардзейчык (баян), А.Жылінскі (акардэон), А.Жук (баян), І.Карпач (акардэон), А.Чывель (акардэон) – старэйшай узроставай групе.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 107 выканаўцаў (67 – фартэпіяна, 40 –баян / акардэон) і 27 кампазітараў. Яны прадстаўлялі 5 краін (Беларусь, Кітай, Літва, Расія, Украіна).
У складзе журы працавалі прадстаўнікі 7 краін (Беларусь, Германія, Літва, Расія, Славакія, ЗША, Украіна).
У якасці старшынь журы 3-х катэгорый былі запрошаныя:
• фартэпіяна – Барыс Блох (ЗША), сусветна прызнаны канцэртуючы піяніст, з 1985 па 2018 гг. прафесар Універсітэта мастацтваў Эсэна, ФРГ;
• баян / акардэон – Рычардас Свяцкявічус (Літва), прафесар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі акардэаністаў;
• кампазіцыя – Валерый Воранаў (Германія), лаўрэат міжнародных конкурсаў кампазітараў, з 2016 г. запрошаны прафесар Blackmore International Music Academy і Міжнароднай музычнай акадэміі ў Сочы (вядзе майстар-класы кампазіцыі і аркестроўкі), аўтар музыкі да розных тэатральных, кіна- радыё- і інтэрнэт-праектаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе, у тым ліку аб яго гісторыі, умовах, складзе ўдзельнікаў, членаў журы, выніках, а таксама выступленні ўдзельнікаў 2 тура можна паглядзець на сайце конкурсу: Палескі агеньчык













