*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на XXVI Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў “Еужен Кока” (г. Кішынёў, Малдова), які адбыўся з 1 па 9 снежня!
Ксенія Рушніцкая – дыплом лаўрэата I ступені (габой, 2 курс, выкладчык В.Д.Фамянкова, канцэртмайстар Л.М.Нікіціна)!
Ян Міхалюк – дыплом лаўрэата III ступені (труба, цэнтр практыкі пры УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, 7 клас, выкладчык М.К.Сцяпанаў, канцэртмайстар Г.В.Голуб)!
Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў “Еужен Кока” праводзіцца з перыядычнасцю раз у 2 гады. Арганізатарамі конкурсу выступаюць: Міністэрства адукацыі, культуры і даследаванняў Рэспублікі Малдова, Саюз музычных дзеячаў Малдовы, Рэспубліканскі музычны ліцэй-інтэрнат “Чыпрыян Парумбеску”. Ва ўсе папярэднія гады конкурс праводзіўся ў вочным фармаце ў 2 туры і толькі ў бягучым годзе, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, – у дыстанцыйным рэжыме (па відэазапісах) у 1 тур.
У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 6 краін (Беларусь, Кітай, Малдова, Румынія, Славакія, Украіна).
Конкурс праводзіўся па 2-х намінацыях: духавыя інструменты, народныя інструменты (з дыферэнцыяцыяй па інструментах). Таксама па 2-х узроставых катэгорыях: “А” – удзельнікі да 16 гадоў уключна; “В” – да 17-22 года ўключна.
Ксенія Рушніцкая і Ян Міхалюк выступалі ва ўзроставай катэгорыі “А”, намінацыях “Габой” і “Труба”, адпаведна.
Праграмныя патрабаванні для ўдзельнікаў дадзеных намінацый і катэгорый: выкананне 3-х твораў, адно з якіх буйной формы (1 або 2-3 часткі канцэрта, саната і т.п.), абавязковая п’еса, канцэртная п’еса.
Лаўрэаты, якія атрымалі дыплом I ступені па ўсіх інструментах (групах інструментаў) 2-х узроставых катэгорый у рамках кожнай намінацыі, удзельнічалі ў суперфінале, па выніках якога былі прысуджаныя 2 Гран-пры конкурсу.
Ксенія Рушніцкая ў якасці лаўрэата, уладальніка дыплома I ступені, была дапушчана да ўдзелу ў суперфінале сярод усіх 8-мі пераможцаў 2-х узроставых катэгорый групы намінацый “Духавыя інструменты”.
Склад журы конкурсу:
Георге Мусця (Малдова, флейта) – народны артыст Малдаўскай ССР, прафесар Акадэміі музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў (г. Кішынёў), член-карэспандэнт Акадэміі навук Малдовы, артыстычны дырэктар і першы дырыжор Нацыянальнага аркестра кампаніі “Тэлерадыё-Малдова” (старшыня журы);
Стаян Карайванаў (Балгарыя, валторна) – прафесар Акадэміі музычнага і танцавальнага мастацтва ў г. Плоўдзіве;
Фларын Сыміон (Румынія, ударныя інструменты) – выкладчык Ясскага ўніверсітэта мастацтваў імя Джорджэ Энеску;
Габрыэль Посдареску (Румынія, труба) – дацэнт Акадэміі музыкі “Gheorghe Dima (Георге Дзіма)” у г. Клуж-Напока;
Разана Вітфільд (Вялікабрытанія, габой) – дырэктар Лонданскай школы музычнага майстэрства (London Music School);
Ігар Знатакоў (Украіна, кларнет, саксафон) – прафесар Адэскай нацыянальнай музычнай акадэміі імя А.В.Няжданавай, дырыжор Нацыянальнай філармоніі Рэспублікі Малдова імя С.Лункевіча.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець тут: https://www.facebook.com/concurseugencoca/
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/channel/UCkBFb2iyVNvovK1gAbJPFpQ/playlists
Выступленні Ксеніі Рушніцкай і Яна Міхалюка на XXVI Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў “Еужен Кока” (г. Кішынёў, Малдова, 2020 г.) можна паглядзець тут:
Ксенія Рушніцкая (габой)
1. А.Вівальдзі. Канцэрт С dur, частка 1. https://www.youtube.com/watch?v=CIejKleUPp0&list=PLiiryA4LTA33TM_y4l-g4PoZGPaTA5NVY&index=1
2. М.Дранішнікава. “Паэма”. https://www.youtube.com/watch?v=F2XNW3Lukjc&list=PLiiryA4LTA33TM_y4l-g4PoZGPaTA5NVY&index=2
3. У.Ратару. “Скерцына” (абавязковы твор). https://www.youtube.com/watch?v=adZy57LdBGo&list=PLiiryA4LTA33TM_y4l-g4PoZGPaTA5NVY&index=3
Ян Міхалюк (труба)
1. А.Гедзіке. “Канцэртная эцюд” для трубы і фартэпіяна. https://www.youtube.com/watch?v=DOuZ9MFrN3A&list=PLiiryA4LTA30XcddARku1KD8paRrpSSpn&index=7
2. Ж.Бара. “Фантазія”. https://www.youtube.com/watch?v=ORJkwtG0MBI&list=PLiiryA4LTA30XcddARku1KD8paRrpSSpn&index=8
3. Е.Кока. “Fluieras” (абавязковы твор). https://www.youtube.com/watch?v=hKgemwcqnog&list=PLiiryA4LTA30XcddARku1KD8paRrpSSpn&index=9

Віншуем!
Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области