*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на III Міжнародным шматжанравым фестывалі творчасці “Белавежская зорка” (г. Мінск, Беларусь), які адбыўся 6 снежня!
Алеся Кірэй – дыплом лаўрэата I ступені (цымбалы, выкладчык Г.М.Рукшта, канцэртмайстар Я.Г.Бяцэнка)!
Марыя Лішык – дыплом лаўрэата I ступені (акадэмічны вакал, выкладчык М.М.Петухова, канцэртмайстар Н.Ю.Кандрашова)!
Камерны аркестр – дыплом лаўрэата III ступені (кіраўнік Н.І.Сегіневіч)!
III Міжнародны шматжанравы фестываль “Белавежская зорка” прайшоў у фармаце дыстанцыйнага ўдзелу.
Арганізатарам конкурсу выступілі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Фестывалі бай” і індывідуальны прадпрымальнік Лаўрыновіч Юлія Віктараўна.
Фестываль праводзіўся па шэрагу намінацый (вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная, выяўленчая творчасць), конкурсных раздзелаў і ўзроставых груп.
Алеся Кірэй і Марыя Лішык выступалі ў раздзеле “Сола” намінацыі, адпаведна, “Інструментальная творчасць (струнна-шчыпковыя інструменты)” і “Вакальнае творчасць (акадэмічны вакал)”. Камерны аркестр выступаў у раздзеле аркестр (ансамбль) намінацыі “Інструментальная творчасць”.
Праграмныя патрабаванні:
- у намінацыі “Інструментальная творчасць” – выкананне 1-2 твораў працягласцю гучання не больш за 7 хвілін, у суправаджэнні канцэртмайстра, фанаграмы (–1) або без яе;
- у намінацыі “Вакальная творчасць” – выкананне 1 твора працягласцю гучання да 5-ці хвілін у суправаджэнні фанаграмы (–1) або музычнага інструмента.
Больш падрабязную інфармацыю аб фестывалі можна паглядзець тут: http://festivali.by/zorka, https://vk.com/festivalirb.
Выступленні на III Міжнародным шматжанравым фестывалі творчасці “Белавежская зорка” (Беларусь, 2020 г.) прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа можна паглядзець тут:
Алеся Кірэй
Анры В’етан. “Rondino”. https://m.youtube.com/watch?v=jdAwPC93Mak
Марыя Лішык
Музыка М.А.Рымскага-Корсакава, сл. А.К.Талстога
“Званчэй жаўрука спеў!”(“Звонче жаворонка пенье...”) https://www.youtube.com/watch?v=-ZwIXm9AMM0&feature=youtu.be
Камерны аркестр Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (кіраўнік Наталля Сегіневіч)
Джо Хісаісі. “Студэнцкі квартэт”. https://youtu.be/HBx4jst-GKg

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области