*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем удзельнікаў камернага аркестра Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (кіраўнік Н.І.Сегіневіч) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені) на Міжнародным дыстанцыйным шматжанравым конкурсе “World Art Games” (Сусветныя мастацкія гульні) (Іспанія), які адбыўся 7 снежня!
Конкурс праводзіўся па шэрагу намінацый (вакал, інструментальнае мастацтва, харэаграфія, арыгінальны жанр), кожная з якіх мела багатую ўнутраную дыферэнцыяцыю. Камерны аркестр выступаў у намінацыі “Інструментальнае мастацтва. Сімфанічныя і камерныя аркестры”, змяшанай узроставай катэгорыі. У адпаведнасці з умовамі конкурсу, творчым калектывам было неабходна прадставіць на конкурс заяўку і спасылку на відэа (загружанага ў YouTube, Rutube, ВКонтакте, DropBox або любы іншы сэрвіс) аднаго твора працягласцю гучанні да 8 хвілін.
На конкурс быў прадстаўлен твор сучаснага японскага кампазітара Джо Хісаісі (Joe Hisaishi, нар. у 1950 г.) “Студэнцкі квартэт”.
Прынцып ацэньвання ўдзельнікаў міжнародным журы: удзельнікі, якія набралі
- да 70 балаў, становяцца дыпламантамі (медны дыплом);
- ад 70 да 79 балаў – лаўрэатамі III ступені (бронзавы дыплом);
- ад 80 да 89 балаў – лаўрэатамі II ступені (срэбны дыплом);
- ад 90 да 99 балаў – лаўрэатамі I ступені (залаты дыплом);
- 100 балаў – Гран-прызёрамі дыстанцыйнага конкурсу “World Art Games” (плацінавы дыплом).
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець тут: https://ru.fiestalonia.net/fest/distancioniy-konkurs-world-art-games/
Выступленне камернага аркестра Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа на Міжнародным дыстанцыйным шматжанравым конкурсе “World Art Games” (Іспанія, 2020 г.) можна паглядзець тут: https://youtu.be/HBx4jst-GKg

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области