*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнца 1 курса Мікіту Андрушка (настаўнік В.Б.Антоненка, выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар К.А.Шасцітка) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на III Міжнародным конкурсе анлайн “Усе колеры мастацтва” (г. Річчонэ, Італія, прыём заявак ажыццяўляўся да 15 снежня, вынікі былі абвешчаныя 23 снежня)!
Конкурс шматжанравы, праводзіўся па шэрагу намінацый: “Харэаграфія”, “Інструментальнае выканальніцтва”, “Вакал” і інш. (тэатр мод, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фота- і відэатворчасць, цыркавы і арыгінальны жанр). Кожная намінацыя мае ўнутранае падраздзяленне. Намінацыя “Інструментальнае выканальніцтва” дыферэнцыруецца па групах інструментаў: народныя, духавыя, класічныя (фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль і інш.), эстрадныя (электрагітара, сінтэзатар, ударныя і інш.). Удзельнікі падзяляюцца па ўзроставых катэгорыях і формах удзелу (салісты, творчыя калектывы).
Мікіта Андрушка выступаў у намінацыі “Духавыя інструменты”, узроставай катэгорыі 14-16 гадоў.
Праграмныя патрабаванні: выкананне 1-2 твораў па выбары ўдзельніка агульнай працягласцю гучання да 4-х хвілін уключна для кожнага твора.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець тут: https://www.sopravista.com/online-contest/
Выступленне Мікіты Андрушка на III Міжнародным анлайн конкурсе “Усе колеры мастацтва” (г. Річчіонэ, Італія, 2020 г.) можна паглядзець тут:
П.Іцюральдэ. “Грэцкая сюіта”, 1, 3, 4, 5 часткі. М.Андрушка

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области