*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на IV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Я ў свеце творчасці” (г. Мінск, вынікі аб’яўлены 15 снежня)!
Настасся Тайкевіч (выкладчык А.Б.Пескін), Дзіяна Юргель (выкладчык І.Ф.Двужыльная) – дыпломы I ступені!
Вераніка Канцэвіч, Кацярына Мароз, Дзіяна Ціхановіч (выкладчык Пескін А.Б.) – дыпломы II ступені!
Карына Філіповіч, Ганна Зімніцкая (выкладчык Л.А.Сямёнчык) – дыплом III ступені!
Арганізатарамі IV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Я ў свеце творчасці” з’яўляюцца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка”, факультэт сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта, навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У канферэнцыі маглі прымаць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх вывучаецца на павышаным узроўні музычнае мастацтва (сярэдніх школ, гімназій), дзіцячых музычных школ мастацтваў, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Канферэнцыя праводзілася дыстанцыйна. Удзельнікі размяркоўваліся па секцыях, намінацыях, узроставых групах.
Секцыя 1 аб’ядноўвала ўдзельнікаў усіх 3-х намінацый (“Музычнае мастацтва”, “Выяўленчае мастацтва і нацыянальныя рамёствы Беларусі”, “Дызайн”), дыферэнцыраваных па 3-х узроставых групах:
I група – навучэнцы 5-6 класаў;
II група – навучэнцы 7-9 класаў;
III група – навучэнцы 10-11 класаў і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Секцыя 2 ахоплівала толькі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія прадставілі творчыя работы ў намінацыі “Дызайн у сучасным свеце”.
Падача заявак і творчых работ ажыццяўлялася да 30 лістапада, падвядзенне вынікаў праходзіла да 10 снежня, абвяшчэнне пераможцаў і рассыланне дыпломаў – да 20 снежня ўключна.
Творчая праца павінна была быць выканана ў выглядзе дакладу (эсэ, сачыненне і г.д.) з мультымедыйным суправаджэннем (прэзентацыя, відэаролік, аўдыёфайлы і г.д.) на рускай або беларускай мове. Асноўныя тэхнічныя патрабаванні да работ удзельнікаў 3 групы, да якой ставіліся прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа: аб’ём тэксту – 4-5 старонак, колькасць слайдаў прэзентацыі – 15-20, працягласць відэароліка – да 4-х хвілін уключна.
Тэматыка прадстаўленых на канферэнцыю творчых работ навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа:
• “Кампазітар Яўген Паплаўскі: аб тварах, прысвечаных яго Малой Радзіме” (Тайкевіч Настасся, навучэнка 2 курса, спецыяльнасць “Музыказнаўства”, кіраўнік А.Б.Пескін, выкладчык цыклавой камісіі музыказнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт);
• “Нясвіжскі тэатр Радзівілаў” (Юргель Дзіяна, навучэнка 2 курса, спецыяльнасць “Музыказнаўства”, кіраўнік І.Ф.Двужыльная, выкладчык цыклавой камісіі музыказнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт);
• “Горад Свіслач як аб’ект гуманітарнай адукацыі” (Канцэвіч Вераніка, навучэнка 3 курса, спецыяльнасць “Музыказнаўства”, кіраўнік А.Б.Пескін, выкладчык цыклавой камісіі музыказнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт);
• “Славутасці аграгарадка Азёры і іх сувязь з музычным мастацтвам” (Мароз Кацярына, навучэнка 3 курса, спецыяльнасць “Музыказнаўства”, кіраўнік А.Б.Пескін, выкладчык цыклавой камісіі музыказнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт);
• “Аб музычных традыцыях маёй сям’і” (Ціхановіч Дзіяна, навучэнка 3 курса, спецыяльнасць “Музыказнаўства”, кіраўнік А.Б.Пескін, выкладчык цыклавой камісіі музыказнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт);
• “Эцюды-карціны С.Рахманінава ў інтэрпрэтацыі навучэнцаў каледжа” (Філіповіч Карына, Зімніцкая Ганна, навучэнцы 4 курса, спецыяльнасць “Інструментальнае выканальніцтва”, напрамак спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”, кіраўнік Л.А.Сямёнчык, выкладчык цыклавой камісіі тэорыі музыкі).
Больш падрабязную інфармацыю аб IV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Я ў свеце творчасці” (г. Мінск) можна паглядзець на сайце дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка”: http://gki.by/ScienceConference, http://gki.by/ScienceConferenceResults.

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области