*
 

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем Роберта Шведко (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.У.Латышава) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) у рамках IV Міжнароднага тэлепраекта “Кубак дружбы”, які адбыўся ў г. Мінску 26 – 31 студзеня!
Арганізатар праекта – Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Фестывалі бай”, індывідуальны прадпрымальнік Ю.В.Лаўрыновіч.
Тэлепраект аб’яднаў 4 300 удзельнікаў з усёй Беларусі, а таксама іншых краін. Трансляцыі выступленняў можна было ўбачыць на YouTube-канале праекта і ў дзённіках на тэлеканале Europa plus TV (Беларусь).
Праект праводзіўся ў двух фарматах (вочны і дыстанцыйны ўдзел), па 5-ці намінацыях (вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная, выяўленчая творчасць), кожная з якіх дыферэнцыравалася па раздзелах (сола, дуэт, ансамбль (аркестр) і т.п.). Удзельнікі падзяляліся па ўзроставых групах.
Роберт Шведко (4 курс, тромбон) выступаў у намінацыі “Інструментальная творчасць (духавыя інструменты)”, раздзеле “Сола”, узроставай групе “16-18 гадоў”. У адпаведнасці з праграмнымі патрабаваннямі (выкананне аднаго або двух твораў працягласцю гучання да 7 хвілін), прадставіў на конкурс інтэрпрэтацыю 1,2 частак Санаты f moll Г.Тэлемана.
Больш падрабязную інфармайцыю аб конкурсе можна паглядзець тут: Festivaly.by
Конкурснае выступленне Роберта Шведко можна паглядзець тут: YouTube
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.