*
 

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на гарадскім адкрытым конкурсе джазавай і эстраднай музыкі “Grodno Young Jazz – 2021”, заключны тур якога прайшоў 17-18 лютага ў філіяле № 1 “Канцэртная зала” дзяржаўнай установы “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”:
- ансамбль медных духавых інструментаў (кіраўнік К.В.Мазюк) – дыплом лаўрэата I ступені;
- Ілья Мандрык – выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) – дыплом лаўрэата II ступені!

Арганізатарам штогадовага конкурсу з’яўляюцца аддзел культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.
Конкурс праводзіцца па 7-мі намінацыях “Саліст-вакаліст”; “Саліст-інструменталіст”; “Дуэты, трыа”; “Вакальны ансамбль”; “Вакальна-інструментальны ансамбль”; “Інструментальны ансамбль” (ва ўсіх ансамблевых намінацыях склад – ад 4 чалавек); “Аркестры” (склад ад 13 чалавек). Удзельнікі конкурсу дыферэнцыруюцца па 3-х узроставых катэгорыях: навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – малодшая група (да 10 гадоў уключна) і старэйшая група (з 11 гадоў); навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў намінацыях “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”. Праграмныя патрабаванні для дадзеных намінацый: выкананне джазавых або эстрадных кампазіцый розных па стылю (2-х – у сольнай, 2-3-х – у ансамблевай).
Конкурс джазавай і эстраднай музыкі праходзіў у г. Гродне ўжо ў трэці раз. Штогод пашыраецца яго геаграфія, у 2021 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел каля 100 выканаўцаў з Гродзенскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей, а таксама з г. Мінска.
Журы конкурсу ўзначаліў прафесар кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Бартноўскі.
Конкурсная праграма ансамбля медных духавых інструментаў (кіраўнік К.В.Мазюк):
1. “Tiger Rag” ar. J.Gale;
2. Coldplay “Viva la Vida”;
3. G.W.Lotzenhizer “Trombumba”.
Конкурсная праграма Ільі Мандрыка:
1. Dave Brubeck “Blue Rondo la Turk”;
2. Django Reinhardt “Django’s Castle”.
Больш падрабязную інфармацыю аб гарадскім адкрытым конкурсе джазавай і эстраднай музыкі “Grodno Young Jazz – 2021” можна паглядзець тут: GrodnoNews, VK.COM
Сюжэт пра конкурс у праграме Гродзенскага тэлебачання “Вокны горада”, якая выйшла ў эфір 22 лютага на канале “Беларусь 4 Гродна”, выступленні асобных удзельнікаў і інтэрв’ю з выкладчыкамі пераможцаў конкурсу (сярод іх – выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Д.І.Жалткова, К.В.Мазюк і ансамбль медных духавых інструментаў, якім ён кіруе) можна паглядзець тут: YouTube
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.