*
 

Віншуем!

Кукаловіч Наталля Уладзіміраўна працуе ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы з 2002 года. Выпускніца Ваўкавыскай дзіцячай музычнай школы і Гродзенскага музычнага вучылішча. У 2002 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, у 2003 годзе – магістратуру БДАМ. За перыяд работы ў каледжы зарэкамендавала сябе высокапрафесійным музыкантам, ініцыятыўным і таленавітым выкладчыкам, сапраўды адданым прафесіі чалавекам.
Падрыхтавала шэраг лаўрэатаў прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Шэўчык Валерый - лаўрэат II прэміі III Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў на народных інструментах “Залатая ліра Палесся” ў г.Гомелі, лаўрэат I прэміі VI Міжнароднага конкурсу баяністаў-акардэаністаў “Perpetuum mobile” ў г.Драгобыч (Украіна), лаўрэат II прэміі V Міжнароднага конкурсу баяністаў, акардэаністаў “InterSvitias accomuzik-2013” у г.Луцку (Украіна), лаўрэат II прэміі Конкурсу маладых талентаў у рамках XVI Міжнароднага музычнага конкурсу Val Tidone ў г.П’янэлла-Валь-Цідонэ (Італія), лаўрэат І прэміі ХХІІІ Міжнароднага конкурсу “Citta di Lanciano”, г. Ланчана (Італія); лаўрэат І прэміі Міжнароднага конкурсу ІV З’езду акардэаністаў у г. Тчэў (Польшча);
Сарока Артур - лаўрэат III прэміі VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча ў г.Брэсце, лаўрэат III прэміі III Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў на народных інструментах “Залатая ліра Палесся” ў г.Гомелі, лаўрэат I прэміі XIII Міжнароднага конкурсу акардэоннай музыкі “Concertina 2013” у г.Гіжыцку (Польшча) у складзе інструментальнага квартэта «BlackRedWhite», уладальнік Гран-пры V Міжнароднага конкурсу “Gradus ad Parnassum” у г.Каўнасе (Літва); лаўрэат II прэміі X Міжнароднага конкурсу акардэаністаў “Ascoltate 2012” у г.Каўнасе (Літва) ў намінацыі "Класічная музыка;
Вашчыла Яўгеній - уладальнік Гран-пры X Міжнароднага конкурсу акардэаністаў “Ascoltate 2012” у г.Каўнасе (Літва) ў намінацыі “Эстрадная музыка”;
Бачыла Дзіяна – лаўрэат І прэміі X Міжнароднага конкурсу акардэаністаў “Ascoltate 2012” у г.Каўнасе (Літва) ў намінацыі “Эстрадная музыка”;
Палякоў Мікалай - лаўрэат І прэміі X Міжнароднага конкурсу акардэаністаў “Ascoltate 2012” у г.Каўнасе (Літва) ў намінацыі “Класічная музыка”.
Яшчэ раз шчыра віншуем Наталлю Уладзіміраўну і жадаем далейшых поспехаў!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.



Приоритетные сайты

^