*
 

Конкурс юных піяністаў

18 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа ўрачыста адкрыўся VII Абласны конкурс юных піяністаў. Ад імя галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама прысутных вітала загадчык сектара навучальных устаноў, клубных устаноў і народнай творчасці Мінгілевіч А.А. Поспехаў удзельнікам пажадаў і старшыня журы, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Тэрмён Б.З., які напярэдадні конкурсу прыняў паўнамоцтвы старшыні ад дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тургеля С.Г., які раптоўна захварэў і не здолеў прыехаць.
Для ўдзельнікаў конкурсу ігралі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, лаўрэаты абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў А.Бакуновіч, Л.Заўялава і Д.Сянчыла.
Потым самыя юныя музыканты з малодшай групы ўступілі ў барацьбу за перамогу, а пасля іх “адносіны высвятлялі” удзельнікі старэйшай групы.
19 сакавіка вызначацца лепшыя ў сярэдняй групе.

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области