*
 

Віншуем!

Віншуем Лябецкую Алену Уладзіміраўну з узнагароджаннем нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі"!

Віншуем!

Віншуем!


Лебецкая Алена Уладзіміраўна працуе ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы з 1988 года выкладчыкам па класу спецыяльнага фартэпіяна па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага. У 1997 годзе закончыла асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мае акадэмічную ступень магістра мастацтваў. За час працы зарэкамендавала сябе высокапрафесійным музыкантам і надзвычай таленавітым выкладчыкам. Больш за сорак яе навучэнцаў працягнулі музычную адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, у тым ліку ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (Расія), Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф.Шапэна (Польшча), Вышэйшай школе музыкі г.Мюнстэр (Германія). Дзевяць яе навучэнцаў адзінаццаць разоў станавіліся ўладальнікамі розных формаў заахвочвання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (В.Брылёва – стыпендыя, 1996 г.; М.Фруман – стыпендыя, 1998 г.; Г.Голуб – стыпендыя, 2000 г.; Г.Храпко – стыпендыя, 2001 г.; Г.М.Добрэва – стыпендыя, 2002, 2004, 2005 гг.; А.Астапчык – стыпендыя, 2007 г.; Н.Голуб – аднаразовая матэрыяльная дапамога, 2008 г.; Л.Гаспаран – заахвочвальная прэмія, 2009 г.; К.Парфіновіч – заахвочвальная прэмія, 2012 г.). Васемнаццаць навучэнцаў А.У.Лябецкай сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў маладых піяністаў, якія праходзілі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Італіі, Грэцыі, Францыі, Расіі. Так, у 2005 годзе Г.М.Добрэва стала пераможцам (першая прэмія і званне лаўрэата) I Міжнароднага конкурсу выканаўцаў “Olimpo musicale” у г.Каунасе, а А.У.Лябецкая была ўзнагароджана спецыяльным дыпломам “Лепшы педагог”, у 2007 годзе А.Астапчык заняла III месца на II Міжнародным конкурсе маладых піяністаў імя Р.Шумана ў г.Сувалкі (Польшча), у 2008 годзе М.Гапонік і Л.Гаспаран сталі пераможцамі, адпаведна, XVIII Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў у г.Барлетта, Італія (I прэмія і спецыяльны прыз “Лепшаму музыканту з Усходняй Еўропы”) і IV Міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя І.Цвятаевай у г.Гродна (Беларусь), у 2010 годзе В.Бескіна атрымала дыплом лаўрэата I ступені V Адкрытага фартэпіяннага конкурсу імя Ф.Шапэна ў г.Гродна, у 2012 годзе К.Парфіновіч заняла III месца на III Міжнародным конкурсе юных піяністаў у г.Аўгустоў (Польшча).
Высокі ўзровень адукацыі і спецыяльнай падрыхтоўкі дазваляе А.У.Лябецкай плённа працаваць на ўсіх ступенях музычнай адукацыі – ад дзіцячай музычнай школы мастацтваў да ўстановы вышэйшай адукацыі. У 2006 годзе яе навучэнка ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г.Гродна К.Парфіновіч стала лаўрэатам (II прэмія) Рэспубліканскага конкурсу юных выканаўцаў “Пралескі” ў г.Брэсце, у 2010 годзе другая навучэнка – Л.Заўялава – атрымала дыплом III ступені і званне лаўрэата V Адкрытага фартэпіяннага конкурсу імя Ф.Шапэна ў г.Гродна. З 2002 па 2011 гг. А.У.Лябецкая зʼяўлялася кіраўніком (са снежня 2010 года дацэнтам) кафедры спецыяльнага фартэпіяна Гродзенскага філіяла Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.
Прафесійныя і творчыя дасягненні А.У.Лябецкай неаднаразова былі вельмі паспяхова прадстаўлены за межамі Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2006 года яна давала майстар-клас у Музычнай школе I і II ступені г.Сувалкі (Польшча) і філіяле Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф.Шапэна ў г.Беласток (Польшча) у рамках праграмы міжнароднага праекту “Супрацоўніцтва ў вобласці музычнага выканальніцтва і педагогікі”. Двойчы, у снежні 2007 і 2009 гадоў, выступала ў якасці канцэртмайстра разам са студэнткай Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага Л.Саладухінай (скрыпка) у Рэгіянальнай кансерваторыі г.Лімож (Францыя). У сакавіку 2008 года ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці выязджала ў г.Масква з мэтай абмену вопытам працы, правядзення майстар-класаў і ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню работнікоў культуры Расійскай Федэрацыі.
За высакаякасную падрыхтоўку навучэнцаў да рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, значны асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва Беларусі А.У.Лябецкая была ўзнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (1995 г.), спецыяльнай прэміяй Міністэрства культуры Республікі Беларусь (1996 г.), Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1999 г.), прэміяй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (1999 г.), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2001 г.), Падзячным лістом Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2007 г.), Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2011 г.).
У 2009 годзе А.У.Лябецкай была прысуджана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.



Приоритетные сайты

^