*
 

Віншуем!

Віншуем камерны жаночы хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікава) з паспяховым выступленнем на VIII Міжнародным інтэрнэт-конкурсе “Душы цудоўныя імкненні” ў намінацыі “Харавыя спевы, старэйшы склад (ад 17 гадоў)”, які праводзіўся з 1 па 31 кастрычніка, а вынікі былі прадстаўлены на сайце заснавальніка конкурсу (http://planetatalantov.ru) 1 снежня 2014 года! У рамках міжнароднага інтэрнэт-конкурсу камерны жаночы хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выканаў твор Георгія Свірыдава на словы Сяргея Ясеніна “Ты заспявай мне тую песню”. Калектыў адзначаны дыпломам III ступені, а яго кіраўнік – падзячным пісьмом за плённую працу, вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і захаванне нацыянальных культур. Заснавальнікам дадзенага і шэрагу іншых інтэрнэт-конурсов зʼяўляецца Фонд падтрымкі і развіцця дзіцячай творчасці “Планета Талентаў” (г. Масква, Расія) пры падтрымцы Міжнароднай Акадэміі Інфарматызацыі пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. У 2014 годзе хор ужо ў пяты раз становіцца лаўрэатам міжнародных інтэрнэт-конкурсаў, якія праводзяцца вышэйназваным фондам. Да гэтага чатыры разы ўзнагароджваўся дыпломам I ступені па выніках выступлення на інтэрнэт-конкурсах “Зімовая карусель”, “Гарэзная вясна”, “Паклонімся вялікім тым гадам”, “З цемры ў свет пералятаючы”.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^