*
 

Віншуем!

Віншуем камерны жаночы хор (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікава) з паспяховым выступленнем (Гран-пры) на XIII Міжнародным інтэрнэт-конкурсе “Гарэзная вясна!” (г. Масква, Расія, 09.03-15.04.2015 г.). Заснавальнікам дадзенага і шэрагу іншых інтэрнэт-конкурсаў з’яўляецца Фонд падтрымкі і развіцця дзіцячай творчасці “Планета талентаў” (г. Масква, Расія). Творчы калектыў ужо восьмы раз паспяхова ўдзельнічае ў міжнародных інтэрнэт-конкурсах, якія праводзіць вышэйназваны фонд (ў 2014 годзе 1 раз стаў уладальнікам Гран-пры і 6 разоў лаўрэатам).
Жаночы камерны хор каледжа выступаў у намінацыі “Харавыя акадэмічныя спевы, старэйшы склад (ад 17 гадоў)”, выканаў 2 кампазіцыі – “Як назваць такое” (словы Ц.Кікінава, музыка Н.Ліханавай) і беларускую народную песню “Кацілася чорна галка” ў апрацоўцы свяшчэнніка Андрэя Бандарэнкі.
Кіраўнік калектыву Л.М.Іконнікава у чарговы раз адзначана Падзячным пісьмом Фонду падтрымкі і развіцця дзіцячай творчасці “Планета талентаў” за плённую працу, вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і захаванне нацыянальных культур.

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^