*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем жаночы камерны хор (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікава) з паспяховым выступленнем (III месца) на юбілейным XXXV Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі “Гайнаўка 2016”, які адбыўся ў г. Беластоку (Польшча) 17 – 22 мая!
Фестываль праводзіцца штогод з 1982 года. Арганізатарам творчага форуму выступае Фонд “Царкоўная музыка” ў г. Гаўнаўка (Польшча). Фестываль праводзіцца пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды, міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, сусветна вядомага польскага кампазітара Кшыштафа Пендэрэцкага, мэра г. Беластока. Згодна з рэгламентам фестывалю харавыя калектывы ацэньваюцца асобна па 5-ці намінацыях: аматарскія хоры парафіяльныя, свецкія, дзіцяча-маладзёжныя, хоры навучальных устаноў, прафесійныя. У фестывалі ў кожнай намінацыі могуць прымаць удзел аднастайныя (жаночыя, мужчынскія) і змешаныя творчыя калектывы (да 35 удзельнікаў уключна). Удзельнікі фестывалю павінны выканаць конкурсную праграму з не менш за 5-ці твораў царкоўнай музыкі працягласцю гучання 18-20 хвілін.
За ўсю гісторыю фестывалю ў ім прынялі ўдзел каля 800 хораў з 37 краін. У 2016 годзе ў фестывалі ўдзельнічалі 33 творчыя калектывы з 17 краін Еўропы, Азіі, Аўстраліі (у тым ліку 5 – з Беларусі), з іх у намінацыях “аматарскія хоры парафіяльныя” – 8, “свецкія” – 6, “дзіцяча-маладзёжныя” – 7, “хоры музычных навучальных устаноў” – 6, “прафесійныя хоры” – 6. У намінацыі “хоры музычных навучальных устаноў” выступілі 6 хораў (4 змешаных і 2 жаночых) з Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Расіі, Сербіі, Украіны. Удзельнікі дадзенай намінацыі прадстаўлялі 4 вышэйшыя і 2 сярэднія спецыяльныя навучальныя установы.
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
I месца – Акадэмічны хор Расійскай Акадэміі музыкі імя Гнесіных (г. Масква, Расія) пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Анігіна;
II месца – хор Мікалаеўскага дзяржаўнага вышэйшага музычнага вучылішча “Сонечны ток” (Украіна) пад кіраўніцтвам Юрыя Чэрэпухіна,
- хор Даўгаўпілскага музычнага вучылішча імя Станіслава Брока (Латвія) пад кіраўніцтвам Яўгена Усцінскова;
III месца – жаночы камерны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (Беларусь) пад кіраўніцтвам Ларысы Іконнікавай,
- хор “Святы Стэфан Дэчанскі» Акадэміі мастацтваў г. Новы-Сад (Сербія) пад кіраўніцтвам Тамары Адамаў-Пеціевіч.
Выступленні ўдзельнікаў фестывалю ацэньвала міжнароднае журы, у якое ўваходзілі прадстаўнікі 4-х краін:
Рамуальд Твардоўскі (г. Варшава, Польшча) – кампазітар, прафесар Музычнага універсітэта імя Фрэдэрыка Шапэна (старшыня);
Леся Дычко (г. Кіеў, Украіна) – народная артыстка Украіны, кампазітар, сакратар праўлення Нацыянальнага саюза кампазітараў Украіны, прафесар кафедры кампазіцыі Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П.І.Чайкоўскага, сапраўдны член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Украіны;
Анатоль Кісілёў (г. Масква, Расія) – кампазітар, дырыжор, Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, сакратар Саюза кампазітараў Расійскай Федэрацыі, член праўлення Саюза кампазітараў Масквы, лаўрэат і член журы міжнародных конкурсаў;
Віялета Мілкоўска (г. Беласток, Польшча) – прафесар Музычнага універсітэта імя Фрэдэрыка Шапэна, дырыжор хораў Беластоцкага тэхнічнага універсітэта і Абласной камендатуры паліцыі – шматразовых лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка”;
Ежы Журбак (г. Варшава, Польшча) – ксёндз, дырыжор і мастацкі кіраўнік Мужчынскага Ансамбля Царкоўнай Музыкі – шматразовага лаўрэата Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка”;
Іван Мудзі (г. Лісабон, Партугалія) – протаіерэй Канстанцінопальскага Патрыярхата, пастар храма Святога Іаана Рускага у Эштарыле (Партугалія), старшыня Міжнароднага таварыства праваслаўнай царкоўнай музыкі, кампазітар, харавы дырыжор, музыказнаўца.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^