*
 

Віншуем!

Віншуем Карыну Варабей (выкладчык А.У.Лябецкая) з паспяховым выступленнем (III месца) на XVI Міжнародным конкурсе імя Юліуша Зарэмбскага (гг. Ламянкі – Варшава, Польшча), які адбыўся 23 – 29 мая 2016 года!
Арганізатарам конкурсу выступае Фонд культуры і адукацыі імя Ю.Зарэмбскага, суарганізатарам – Музычная школа ў Ламянках. Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: фартэпіяна сола, фартэпіянны дуэт, камерны ансамбль. Карына Варабей выступала ва ўзроставай катэгорыі D, дзе спаборнічалі 8 удзельнікаў 1998 года нараджэння і маладзейшыя. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. У адпаведнасці з рэгламентам конкурсу, у кожным з тураў спаўняецца праграма працягласцю 20 хвілін, якая ўключае: 1 тур: прэлюдыя і фуга з “Добра тэмпераванага клавіра” І.С.Баха, віртуозны эцюд, п'еса Ю.Зарэмбскага; 2 тур: санатнае Allegro або варыяцыі эпохі класіцызму, віртуозны твор польскага кампазітара.

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^