*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем жаночы камерны хор пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікавай з паспяховым выступленнем (I месца) на V Міжнародным фестывалі харавой музыкі “Залатая стужка Шальчы”, які адбыўся 11 -12 чэрвеня ў касцёле Ушэсця Гасподняга г. Эйшышкес Шальчынінкскага раёна Літоўскай Рэспублікі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць: Цэнтр культуры Шальчынінкскага раёна, самакіраванне Шальчынінкскага раёна, прыход касцёла Ушэсця Гасподняга г. Эйшышкес (Літва). Фестываль праводзіцца штогод. У яго рамках праходзіць конкурс харавых калектываў, якія выступаюць у пяці намінацыях: дарослыя хоры змешаныя (звыш 24 чалавек), дарослыя хоры камерныя (да 24 чалавек), аднастайныя хоры (жаночыя, мужчынскія), дзіцячыя хоры (удзельнікі да 15 гадоў), маладзёжныя хоры (удзельнікі ад 16-ці да 21 года). У 2016 годзе ў фестывалі ўдзельнічалі харавыя калектывы (усяго – 23) з трох краін – Літвы, Беларусі, Польшчы.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы з прадстаўнікоў трох краін:
Віялета Мілкоўска (г. Беласток, Польшча) – харавы дырыжор, педагог, прафесар Музычнага універсітэта імя Ф.Шапэна (філіял у г. Беластоку);
Івона Вісьнеўска-Саламон (г. Зялёна-Гура, Польшча) – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Інстытута музыкі Зеленагурскага універсітэта;
Марына Кірэева (г. Санкт-Пецярбург, Расія) – мастацкі кіраўнік і дырыжор Маладзёжнага камернага хору “Lauda”, выкладчык Інстытута музыкі, тэатра і харэаграфіі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя А.І.Герцэна;
Раса Гелгацыне (г. Вільнюс, Літва) – мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Вільнюскага ўніверсітэта імя В.Капсукаса, выкладчык Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра.
Жаночы камерны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступаў у намінацыі “Маладзёжныя хоры”, у адпаведнасці з рэгламентам фестывалю выканаў праграму працягласцю гучання да 20 хвілін (6 твораў), у тым ліку народныя песні або творы кампазітараў Беларусі, Літвы, Польшчы. Хор атрымаў ацэнку журы 97 балаў (з магчымага максімуму 100 балаў). У першы дзень фестывалю адбыліся конкурсныя праслухоўвання, у другі дзень жаночы камерны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступіў з канцэртнай праграмай у Свята-Ціханаўскім прыходзе г. Шальчынінкай, прыняў удзел у нядзельнай імшы і заключным канцэрце лаўрэатаў фестывалю, якія прайшлі ў касцёле Ушэсця Гасподняга г. Эйшышкес.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^