*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем выкладчыкаў Н.Ю.Гаплічнік, С.М.Гімпеля, Н.У.Кукаловіч, А.М.Сонец і навучэнца А.Пятліцкага з выдатным выступленнем у складзе парафіяльнага хору храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых г. Гродна ў рамках ІІІ Міжнароднага харавога кангрэса (г. Масква, 22.09 -28.10.2016 г.), які прымеркаваны да 150-годдзя з дня заснавання Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (13.09.1866 г.). Запрашэнне прыняць удзел у III Міжнародным харавым кангрэсе паступіла ад кіраўніка хору студэнтаў факультэта сімфанічнага і харавога дырыжыравання, заслужанага артыста Расіі, заслужанага дзеяча мастацтваў РФ, прафесара С.С.Калініна. У 2013 годзе хор студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага пад кіраўніцтвам С.С.Калініна быў удастоены Гран-Пры XII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” у г. Гродна, бліскуча выступіў з канцэртам на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа! У 2014 годзе славуты калектыў у якасці ганаровага госця быў запрошаны выканаць канцэртную праграму ў рамках урачыстай цырымоніі адкрыцця XIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” у г. Гродна!
22 верасня парафіяльны хор храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых г. Гродна (настаяцель – мітрафорны протаіерэй Анатоль Ненартовіч, рэгент – Наталля Гаплічнік) паспяхова выступіў ў першым аддзяленні канцэрта, які адбыўся ў Рахманінаўскай зале Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага ў рамках III Міжнароднага харавога кангрэсу. У высокамастацкім выкананні прагучалі творы А.Анцава, А.Архангельскага, протаіерэя А.Бандарэнкі, Дз.Бартнянскага, Ф.Іванова, М.Іпалітава-Іванава, манахіні Іўліяніі (Дзянісавай), А.Львова, Г.Свірыдава, П.Часнакова. Харавы калектыў годна прадставіў Гродзенскую епархію і краіну на міжнародным творчым форуме!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^