*
 

Віншуем!

Народны камерны жаночы хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа быў створаны ў год пачатку функцыянавання ўстановы адукацыі – у 1969 г. У розныя гады калектыў узначальвалі М.П.Бяйдук, М.М.Петухова, А.У.Мухоркіна, Г.У.Жалязняк. З 1981 г. (з 1998 г. – без перапынку) па цяперашні час хорам кіруе Іконнікава Ларыса Мікалаеўна – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
Штогадовым заваяваннем лаўрэацкіх званняў на рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтвах хор пацвярджае статус аднаго з лепшых харавых калектываў краіны, які двойчы станавіўся ўладальнікам Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва (у 2001 і 2005 гг.), атрымаў высокія ўзнагароды шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў і фестываляў, якія праходзілі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Германіі. Так, толькі на працягу 2014 – 2017 гадоў прыняў удзел у 18 конкурсах і фестывалях (17 – міжнародных, 1 – абласным) і стаў лаўрэатам усіх творчых спаборніцтваў, у якіх прымаў удзел (2 разы атрымаў Гран-пры, 10 – дыплом I ступені, 2 – дыплом II ступені, 4 – дыплом III ступені).
Нароўне з вучэбнымі задачамі хор паспяхова вядзе актыўную канцэртна-выканальніцкую і музычна-асветніцкую дзейнасць, карыстаецца вядомасцю не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе мяжамі. Велізарны і разнастайны рэпертуар калектыву рэгулярна папаўняецца, уключае класічныя сачыненні беларускіх, рускіх, замежных кампазітараў, апрацоўкі народных песень, сучасную музыку. Значную частку рэпертуару хору складаюць духоўныя творы шырокага гістарычнага і стылявога дыяпазону.
Калектыў з’яўляецца сталым удзельнікам канцэртаў, канцэртна-лекцыйных праектаў, якія ажыццяўляюцца на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, запрашаецца для забеспячэння канцэртнай праграмы шматлікіх афіцыйных урачыстых і святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць у г. Гродна, Гродзенскай вобласці, г. Мінску і іншых гарадах краіны.
Народны камерны жаночы хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа ажыццявіў шэраг запісаў на кампакт-дыскі. У прыватнасці, на кампакт-дыск запісана праграма з духоўных твораў протаіерэя Андрэя Бандарэнкі – святара Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, члена Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”.
За вялікі ўклад у развіццё харавога мастацтва Беларусі, падрыхтоўку канцэртных праграм, якія атрымалі высокую адзнаку на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, плённую канцэртна-выканальніцкую, музычна-асветніцкую дзейнасць, значныя дасягненні ў эстэтычным і духоўным выхаванні насельніцтва творчы калектыў быў удастоены шматлікіх узнагарод рознага ўзроўню. У 2003 г. хор адзначаны званнем “народны самадзейны калектыў”, у 2004 г. – Гранд-прэміяй, у 2010 і 2015 гг. – заахвочвальнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2016 г. кіраўнік хору Л.М.Іконнікава была ўдастоена гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^