*
 

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

З 18 па 21 красавіка Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры БДАМ пры падтрымцы Міністэрства культуры РБ і спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі праводзіць Пасхальны фестываль, у праграме якога шэраг цікавых канцэртаў у выкананні некалькіх пакаленняў лепшых акадэмічных музыкантаў Беларусі. Гонар выступіць у іх атрымалі і прадстаўнікі Гродзеншчыны! У канцэрце "Скарбы музычнай спадчыны" факультэта народных інструментаў прыме ўдзел выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, лаўрэат міжнародных конкурсаў, лаўрэат спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Павел Кухта. А ў праграме канцэрта кафедры спецыяльнага фартэпіяна "Беларусь фартэпіянная: з верай і надзеяй" з дзевяці ўдзельнікаў пяць (!) гродзенцаў - вучні Свіслацкай, Гродзенскай імя А.Тызенгаўза і Шчучынскай ДШМ Ірына Гурына, Аліса Кісялеўская і Міхаіл Рэзчыкаў, навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Карына Варабей і выкладчык каледжа, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Пятроў!

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

Пасхальны фестываль у Акадэміі музыкі

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^