*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Паўла Рыжко (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.У.Латышава), Юрыя Хабеца (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.А.Усцімава), Яну Якуту (выкладчык В.У.Латышава) з паспяховым выступленнем на IX Міжнародным музычным інтэрнэт-конкурсе (г. Бялград, Сербія), які праводзіўся з 1 сакавіка па 30 красавіка!
П.Рыжко і Ю.Хабец занялі II месца, Я.Якута атрымала III месца! Павел Рыжко выступаў у намінацыі “Туба”, набраў 86,33 бала з максімальна магчымых 100 балаў, Юрый Хабец – у намінацыі “Трамбон”, набраў 85 балаў, Яна Якута змагалася ў намінацыі “Фартэпіяна”, набрала 77 балаў.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя педагогаў музычных устаноў адукацыі Сербіі і прадзюсерскі цэнтр MIR Production. Конкурс праводзіцца штогод па цыклах (даты прыёму заявак і праслухоўвання дасланых запісаў членамі журы ўсталёўваюцца асобна па групах намінацый). Удзельнікі падзяляюцца па намінацыях і ўзроставых катэгорыях. Гродзенскія маладыя музыканты ў 2018 годзе выступалі ў II цыкле конкурсу (заяўкі прымаліся з 15 лютага да 15 сакавіка, праслухоўванні журы выступленняў удзельнікаў праходзілі з 20-га сакавіка, 31 сакавіка члены журы падвялі вынікі конкурсу, якія атрымалі адлюстраванне на сайце http://musiccompetition.rs/ru/results/). Рассылка дыпломаў па выніках удзелу ў конкурсе адбудзецца 9 мая.
У 2018 годзе конкурс праводзіўся па 34 намінацыях. Конкурсная праграма ва ўзроставых катэгорыях, у якіх выступалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, складалася з двух твораў па выбары ўдзельніка агульнай працягласцю гучання да 12 хвілін. Для працы ў складзе журы былі запрошаны аўтарытэтныя музыканты-выканаўцы і педагогі розных краін. Удзельнікі ацэньваліся па 100-бальнай шкале на падставе сярэдняга бала членаў журы. Званне лаўрэата I ступені прысуджалася ўдзельніку, які набраў ад 90 да 100 балаў, лаўрэата II ступені – не менш за 80 балаў, лаўрэата III ступені – не менш за 70 балаў, дыпламанта – не менш за 60 балаў. Канкурсант, лаўрэат I ступені, які набраў найбольшую колькасць балаў у конкурснай намінацыі, атрымлівае дыплом чэмпіёна свету (Internet Music Champion of the World). Уладальнікі дыплома чэмпіёна свету ў кожнай з 34-х намінацый удзельнічаюць у конкурсе на атрыманне Гран-пры творчага спаборніцтва (Masters Final).
Склад журы ў намінацыях “Туба”, “Трамбон”“:
Ігар Лазіч (Igor Lazić), валторна, г. Бялград, Сербія, саліст Бялградскай філармоніі, выкладчык кафедры камернай музыкі музычнага факультэта Універсітэта мастацтваў у Бялградзе;
Уладзіслаў Лаўрык (Владислав Лаврик), труба, г. Масква, Расія, лаўрэат міжнародных конкурсаў, канцэртмайстар групы труб і саліст Расійскага нацыянальнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Плятнёва, выкладчык Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага;
Аляксандр Бенчыч (Aleksandar Benčić), трамбон, г. Бялград, Сербія, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Бялградскага філарманічнага аркестра, Сімфанічнага аркестра радыё і тэлебачання Сербіі, Аркестра Святога Георгія, Струннага аркестра радыё і тэлебачання Чарнагорыі і інш., прафесар музычнага факультэта Універсітэта мастацтваў у Бялградзе.
Склад журы ў намінацыі “Фартэпіяна”:
Рыма Бальшакова (Римма Большакова), г. Навасібірск, Расія, выкладчык класа спецыяльнага фартэпіяна Навасібірскай спецыяльнай музычнай школы (каледжа);
Тамара Юсман, г. Ашкелон, Ізраіль, выкладчык Муніцыпальнай кансерваторыі Ізраіля ў Ашкелоне;
Гаара Лазіч (Goara Lazić), г. Шабац, Сербія, выкладчык спецыяльнага фартэпіяна ў музычным вучылішчы “Міхайла Вукдраговіч” у Шабаце;
Міхаіл Кравчын (Михаил Кравчин), г. Кассель, Германія, загадчык кафедры фартэпіяна, дацэнт Музычнай акадэміі імя Луі Шпора ў Касселе;
Элен Бергер (Helene Berger), г. Парыж, Францыя, піяністка, аранжыроўшчык, кампазітар, прафесар Кансерваторыі ў Іссі-ле-Муліно (Францыя), заснавальнік і мастацкі кіраўнік музычнага фестывалю і акадэміі Кап-Фэррэ (Cap Ferret Music Festival), віцэ-прэзідэнт Міжнароднага конкурсу імя Леапольда Беллана;
Наташа Мітровіч (Natasha Mitrovic), г. Бялград, Сербія, канцэртуючая піяністка, дацэнт музычнага факультэта Універсітэта мастацтваў у Бялградзе.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области