*
 

Фартэпіяна ў чатыры рукі

Фартэпіяна ў чатыры рукі


25 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся канцэрт “Фартэпіяна ў чатыры рукі”, у якім выступілі выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, сямейны дуэт Ганна Голуб і Аляксей Пятроў. Арганізатарам канцэрта з’яўляецца кіраўнік франка-беларускай асацыяцыі “Жыццё ў музыцы” (“La Vie En Musique – LVEM”), вядомы беларускі музыкант і кампазітар Георгій Сасноўскі. У тэматычным канцэрце “Фантастычная музыка” з цыкла "ParisМінск» былі выкананы балетная сцэна “Вальпургіева ноч” з 2 карціны IV дзеяння оперы Ш.Гуно “Фаўст”, уверцюра да оперы “Лятучы галандзец” Р.Вагнэра, сімфанічная паэма “Ноч на Лысай гары” М.Мусаргскага, IV і V часткі (“Шэсце на пакаранне смерцю”, “Сон у ноч шабашу”) “Фантастычнай сімфоніі” Г.Берліёза. Прэзентацыя канцэртнай праграмы прайшла 31 мая 2017 года ў Пасольстве Беларусі ў Францыі (канцэрт адбыўся ў рамках адкрыцця Другіх беларускіх музычных сезонаў).

Фартэпіяна ў чатыры рукі

Фартэпіяна ў чатыры рукі

Фартэпіяна ў чатыры рукі

Фартэпіяна ў чатыры рукі
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^